Поўны спіс намінацый і іх спонсараў можна паглядзець па спасылцы https://konkurs.belinfund.by/news/post/158
Пераможцы ў дадатковых намінацыях атрымаюць экспертную падтрымку і суправаджэнне сваіх інавацыйных праектаў ад спецыялістаў, а таксама магчымасць далейшага супрацоўніцтва з кампаніямі-ініцыятарамі намінацый.
У дадатковых намінацыях могуць быць прадстаўлены праекты, ужо заяўленыя ў асноўных намінацыях конкурсу: «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».
На конкурс прымаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты рознай ступені гатоўнасці, якія маюць стратэгію камерцыялізацыі і адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навукі, тэхнікі і інавацый.
Тэрмін падачы заявак на ўдзел у конкурсе – 1 жніўня 2024 года.