Камісію па накіраванні на працу аспірантаў узначальвае рэктар універсітэта Ірына Кітурка. У паседжанні камісіі прынялі ўдзел аспіранты і іх навуковыя кіраўнікі.
Па выніках работы камісіі размеркавана 10 аспірантаў, з іх трое накіраваны на выкладчыцкія пасады ў ГрДУ імя Янкі Купалы, шэсць - у іншыя арганізацыі горада Гродна, адзін чалавек - ва ўстанову адукацыю гродзенскага раёна. Дзевяць маладых даследчыкаў навучаюцца па спецыяльнасцях гуманітарнай галіны навукі і 1 – па спецыяльнасці прыродазнаўчай галіны навукі.
Рэктар павіншавала выпускнікоў з завяршальным этапам навучання ў аспірантуры, пажадала найхутчэйшага завяршэння падрыхтоўкі дысертацыйных даследаванняў і паспяховай абароны дысертацый.