Конкурс быў арганізаваны пры падтрымцы Савета Гродзенскай гарадской арганізацыі ветэранаў і прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У склад арганізацыйнага камітэта ўвайшлі і купалаўцы: Анатоль Бурчык, загадчык кафедры выяўленчага мастацтва, і студэнты 3 курса спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка".
Конкурс закліканы мастацкімі сродкамі малюнка прадоўжыць работу па захаванні і ўвекавечанні памяці, гераізму і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прымалі ўдзел у ім школьнікі ў трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў і 13-15 гадоў.
Працы можна паглядзець ТУТ.