Шаўлічы - гэта месца, якое нагадвае аб трагедыі, якая адбылася ў купальскую ноч 1943 года. Тут было спалена 366 жыхароў. Маштаб і трагічнасць падзей у Шаўлічах не дае права забыць гэты боль. Бо гістарычную памяць неабходна захоўваць, каб такое ніколі не паўтарылася.
Успаміны аб разбураных вёсках і забітых мірных жыхарах былі паказныя ў тэатралізаванай пастаноўцы Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Вымаўленыя на сцэне словы і мелодыі аддаваліся ў сэрцах кожнага неабыякавага.