Вучоная ступень: Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны аграрны oніверсітэт" з'яўляецца найбуйнейшым адукацыйным і навуковым цэнтрам Заходняга рэгіёну Беларусі. ВНУ была заснавана ў 1951 годзе. За 60 гадоў тут падрыхтавана звыш 26 тысяч спецыялістаў, прайшлі перападрыхтоўку і павысілі кваліфікацыю каля 50 тысяч кіраўнікоў і спецыялістаў АПК. Ва ўніверсітэце распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту якасці ў нацыянальнай сістэме СТБ ISO 9001-2009 і нямецкай DIN EN ISO 9001: 2008. Універсітэт вядзе падрыхтоўку на 8 факультэтах па 11 спецыяльнасцях сельскагаспадарчага, інжынерна-тэхналагічнага і эканамічнага профіляў. Выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя метады і тэхналогіі навучання, вядзецца сумесная адукацыйная і навукова-даследчая дзейнасць са спецыялістамі краін блізкага і далёкага замежжа, дзе навукоўцы і студэнты нашага ўніверсітэта маюць унікальную магчымасць абмену вопытам і навуковай інфармацыяй. Геаграфія ВНУ і навуковых цэнтраў, з якімі ўніверсітэт падтрымлівае сувязі, даволі шырокая: Англія, Германія, Данія, Галандыя, Літва, Польшча, Расія, Украіна, Фінляндыя, Швейцарыя і інш. На 32 кафедрах універсітэта працуе больш за 340 выкладчыкаў. Больш за 50% выкладчыкаў маюць навуковую ступень доктара або кандыдата навук. У нас навучаецца каля 8000 студэнтаў. Створаны магчымасці для бесперапыннага навучання, атрымання паралельна другой вышэйшай адукацыі. Для падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі функцыянуе магістратура, аспірантура і дактарантура. Паспяхова працуе Савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Прыярытэтным напрамкам выхаваўчай работы ўніверсітэта з'яўляецца фарміраванне ў студэнцкай моладзі грамадзянскай сталасці, сацыяльнага аптымізму, умення ўзважана і аб'ектыўна даваць ацэнку навакольнай рэчаіснасці, якая дазваляе кожнаму маладому чалавеку адчуваць сябе сацыяльна, маральна, палітычна і юрыдычна абароненым, і адначасова з гэтым, вызначальнай свядомае і актыўнае выкананне ім грамадзянскіх абавязкаў, абавязку перад дзяржавай, грамадствам, народам, захаванне законаў Рэспублікі Беларусь. Асноўнай мэтай ідэалагічнай, ідэйна-выхаваўчай работы з'яўляецца прывіццё моладзі асноватворных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці і садзейнічаюць фарміраванню актыўнай, грамадзянскай і асобаснай пазіцыі ў працэсе яго навучання.