Навуковы форум арганізаваў Інстытут дзяржаўнай службы і кіравання Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі сумесна з Інстытутам дзяржавы і права РАН.
На канферэнцыі былі прадстаўлены даклады вядучых расійскіх і замежных спецыялістаў у галіне бюджэтнага права Расіі і замежных краін. Дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лілія Абрамчык выступіла з пленарным дакладам і распавяла аб прававым рэгуляванні праграмна-мэтавага метаду бюджэтнай дзейнасці і яго месцы ў бюджэтным працэсе ў Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе канферэнцыі Лілія Яраславаўна азнаёмілася з поглядамі і дасягненнямі замежных калег, устанавіла кантакты з шэрагам замежных калег і прадставіла навуковы і адукацыйны патэнцыял купалаўскага ўніверсітэта.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.