Удзельнікамі курсаў, якія стартуюць 18 студзеня, стануць загадчыкі і спецыялісты вучэбна-метадычных кабінетаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Праграма курсаў прадугледжвае тры навучальных модулі. Слухачы даведаюцца максімум карыснай інфармацыі аб Адукацыйным партале ГрДУ імя Янкі Купалы як інтэрактыўнай адукацыйнай пляцоўцы, а таксама аб сэрвісах Google для навучання і асвояць стварэнне асяроддзя сумеснага навучання ў Microsoft Teams. Уся інфармацыя будзе выкладзена даступна, наглядна і займальна. Выкладчыкі курсаў пададуць пакрокавыя інструкцыі па стварэнні лічбавых прадуктаў і падзеляцца прыкладамі выкарыстання лічбавых сэрвісаў і інструментаў.
Заняткі будуць праходзіць з 18 па 29 студзеня ў першай палове дня ў аўд. 213 у галоўным навучальным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта па вул. Ажэшкі, 22. Прыняць удзел у курсах павышэння кваліфікацыі «Арганізацыя і тэхнічнае забеспячэнне навучальнага працэсу з выкарыстаннем ІКТ» запрашаюцца загадчыкі і спецыялісты вучэбна-метадычных кабінетаў ГрДУ імя Янкі Купалы.