У якасці дэлегата Усебеларускага народнага сходу на сустрэчы выступіла таксама выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Бажэна Ярэміч. Дарэчы, за ўсю Гродзенскую абласную арганізацыю ГА «БРСМ» на вялікім народным форуме прадставіць 21 чалавек. Гэта студэнты, маладыя прадпрымальнікі, лідары раённых моладзевых арганізацый.
Падчас дыялогу дэлегатаў са студэнтамі трох гродзенскіх універсітэтаў былі ўзняты многія актуальныя пытанні. У прыватнасці, гаворка ішла аб узроставым цэнзе моладзі і стварэнні «армейскага капіталу», была паднятая тэма льгот для маладых спецыялістаў. Удзельнікі сустрэчы пагаварылі таксама аб паляпшэнні гарадской інфраструктуры, у якой павінны быць улічаныя патрэбы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Гэтая першая сустрэча дэлегатаў вялікага рэспубліканскага форуму з прадстаўнікамі гродзенскай моладзі. Падобныя сходы з навучэнцамі і маладымі людзьмі, якія працуюць, пройдуць ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці.