Сустрэча прадстаўнікоў двух універсітэтаў адбылася ў рэжыме онлайн 26 красавіка.
У пачатку мерапрыемства прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых прывітаў калег з Узбекістана і ў фармаце прэзентацыі распавёў пра Купалаўскі ўніверсітэт. Затым асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці Ташкенцкага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта прадставіў прарэктар па міжнародным супрацоўніцтве Дылшоду Рахмонаў.
Удзельнікі відэаканферэнцыі абмеркавалі магчымасці абмену супрацоўнікамі і студэнтамі для навучання і праходжання стажыровак, а таксама для чытання лекцый у рамках праграмы «Запрошаны прафесар». Пагаварылі і пра абмен студэнтамі для навучання і ўдзелу ў спецыялізаваных летніх школах. Дамовіліся ў бліжэйшы час азнаёміцца з вучэбнымі планамі па эканамічных спецыяльнасцях і па спецыяльнасцях сферы турызму для прапрацоўкі ўзаемавыгадных кірункаў супрацоўніцтва.
Па выніках далейшай сумеснай работы прадстаўнікі абодвух бакоў запланавалі падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ташкенцкім дзяржаўным эканамічным універсітэтам.
Даведачна:
У Ташкенцкім дзяржаўным эканамічным універсітэце навучаецца каля 10 тысяч студэнтаў на пяці факультэтах - эканомікі, міжнароднага турызму, карпаратыўнага кіравання, бухгалтарскага ўліку і аўдыту, інфармацыйных сістэм у эканоміцы. У ліку супрацоўнікаў універсітэта - 656 выкладчыкаў, 10 дактароў навук. Ташкенцкі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт мае больш за 100 міжнародных пагадненняў і актыўна супрацоўнічае з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі з больш чым 30 краін свету, а таксама праводзіць сумесную праграму двайных дыпломаў з універсітэтам прыкладных навук Фінляндыі, Турку.