Навуковая дыскусія «Гістарычная адукацыя ў вышэйшай школе Беларусі і Расіі: выклікі і перспектывы» прысвечана 70-годдзю гістарычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы
У ходзе работы форуму ўдзельнікі абмяркуюць асноўныя тэндэнцыі развіцця сістэмы гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі; прасочаць узаемасувязь гістарычнай навукі і гістарычнай адукацыі ў вышэйшай школе Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі; разгледзяць пераемнасць гістарычнай адукацыі ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе і вышэйшай школе; прэзентуюць формы і метады практыка-арыентаванай гістарычнай адукацыі.
Форум пройдзе 18 верасня па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 225.
Кантактная інфармацыя: 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 202 (кафедра ўсеагульнай і славянскай гісторыі), kaf_vsist@grsu.by - кафедра ўсеагульнай і славянскай гісторыі; +375 29 582 54 47 (МТС), e-mail: v.belozorovich@grsu.by – Віктар Аляксандравіч Белазаровіч; +375 29 782 31 81 (МТС), e-mail: unl61@mail.ru - Наталля Леанідаўна Улейчык.
Падрабязная інфармацыя паспасылцы.