Студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у святкаванні дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Купалаўцы падзялілі з гродзенцамі і гасцямі горада радасць гэтага важнага дня. Праграма свята ўключыла мноства цікавых мерапрыемстваў, якія прайшлі ў розных частках горада, каб кожны змог узяць удзел у святкаванні.