Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат» запрашае студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы наведаць кінатэатры горада.
У праграме – цікавыя фільмы як у ігравой, так і ў дакументальнай форме, якія раскажуць пра важныя падзеі і выдатных асоб нашай краіны, пагрузяць у культурную спадчыну і натхняць на новыя здзяйсненні. Вы зможаце ўбачыць «Культурны код», які расказвае пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, а таксама «Птушка Фенікс Аляксея Талая», прысвечаны вядомаму паралімпійцу і лаўрэату прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Таксама вас чакае сучасная экранізацыя рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак» і дакументальны фільм «Асобы ў гісторыі. Валянціна Баранава», які раскажа пра выбітную гродзенку і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Не прапусціце магчымасць атрымаць асалоду ад якаснага кіно і пагрузіцца ў займальныя гісторыі! Падрабязная інфармацыя на сайтах кінатэатраў горада Гродна.