Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы правёў Дні ўніверсітэта ў Брэсцкай вобласці.
Калегі з Польшчы прыбылі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам ВНУ і дэканамі факультэтаў вынікі ўзаемадзеяння і намеціць канкрэтныя крокі па рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва ў рамках дамовы, падпісанай у снежні 2015 года паміж дзвюма ўстановамі вышэйшай адукацыі.
Больш за 40 распрацовак у сферы хімічных тэхналогій аховы здароўя, медыцыны, турызму і гасціннасці, культуры і IT-тэхналогій прадставілі маладыя інаватары з шасці краін СНД на міжнароднай выставе-прэзентацыі «100 ідэй для СНД» у Мінску. Мерапрыемства было арганізавана ўпершыню.
Першае мерапрыемства абласной літаратурнай акцыі «Чытаем разам» адбылося 13 красавіка 2016 года ў сценах абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага. У гэтым годзе акцыя прайшла пад дэвізам «Без чытання немагчыма развіццё і станаўленне чалавека» і прысвечаная тыорчасці вядомага беларускага пісьменніка і паэта, драматурга, перакладчыка і літаратуразнаўца Кандрата Крапівы, 120-годдзе з дня нараджэння якога святкавалі ў сакавіку.
Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе на праходжанне стажыроўкі ў рамках праграмы «Эрасмус + Крэдытная мабільнасць» ва Універсітэце Турку (Фінляндыя) завяршаецца 22 красавіка 2016 года.
Мэтавая група - супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія валодаюць замежнай мовай (англійская або фінская) на ўзроўні В2.
Працягласць мабільнасці: 7 дзён.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- матывацыйны ліст;
- рэзюме/СV (напрыклад, у фармаце Europass);
- сертыфікат аб валоданні мовай.
Стыпендыя складае 140 еўра ў суткі і выплачваецца ў пачатку мабільнасці ў аддзеле міжнародных адносін ВНУ.
Усе дакументы падаюцца ў сектар распрацоўкі праектаў ГрДУ імя Янкі Купалы ў папяровым і электронным варыянце (высылаецца на адрас электроннай пошты).
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а (сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці)
Тэл.: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by
Абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі» ў Гродне сабраў больш за сто таленавітых і адораных студэнтаў з гродзенскіх ВНУ - Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
У Інтэлектуальным цэнтры - Фундаментальнай бібліятэцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава 12 красавіка 2016 года адбылося пашыранае пасяджэнне Савета Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. У яго працы па запрашэнні прэзідэнта ЕАУ, рэктара МДУ імя М.В. Ламаносава, акадэміка Уладзіміра Антонавіча Садоўнічага прыняў удзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль.
XIV Адкрыты камандны чэмпіянат па праграміраванні Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбудзецца 29 красавіка 2016 года.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнцкія каманды і каманды навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў. Ужо вядома, што супернікамі купалаўцаў стануць каманды з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (Расія), Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага ўніверсітэта «МІСіС» (Расія), а таксама Вільнюскага ўніверсітэта (Літва).
Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў фармаце штогадовай міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні ACM. Кожнай камандзе будзе выдзелены адзін камп'ютар. На працягу 5 гадзін удзельнікам трэба будзе рашыць максімальную колькасць прапанаваных задач: напісаць праграму, пасля чаго адправіць яе на сервер тэстуе сістэмы, дзе яна павінна прайсці праверку на фіксаваным наборы тэстаў. Рашэнне лічыцца карэктным пры ўмове, калі праграма паспяхова прайшла ўсе тэсты. Варта адзначыць, што тэксты заданняў выдаюцца ўдзельнікам на англійскай мове.
Асноўны тур спаборніцтваў адбудзецца 29 красавіка 2016 года ў 10.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22.
Для рэгістрацыі камандам навучэнцаў (ад аднаго да трох удзельнікаў) неабходна да 16.00 25 красавіка 2016 года накіраваць заяўку на электронны адрас stepin@grsu.by з указаннем ВНУ, складу каманды, трэнера, кантактнага тэлефона для сувязі.
З умовамі задач X Адкрытага чэмпіянату па праграміраванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2014 годзе можна азнаёміцца ў дадатку 1.
З вынікамі X Адкрытага чэмпіянату па праграміраванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2014 годзе можна азнаёміцца ў дадатку 2.
З умовамі задач XI Адкрытага чэмпіянату па праграміраванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2015 годзе можна азнаёміцца ў дадатку 3.
З вынікамі XI Адкрытага чэмпіянату па праграміраванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2015 годзе можна азнаёміцца ў дадатку 4.
Са зводнай табліцай вынікаў рашэння кантэсту Гродна - 2015 на розных зборах можна азнаёміцца ў дадатку 5.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы (вул. Леніна, 32) 28 красавіка 2016 года адбудзецца агульнаўніверсітэцкі фестываль КВЗ на Кубак рэктара.
У мерапрыемстве прымуць удзел лепшыя студэнцкія каманды, удзельнікі якіх пацешаць гледачоў сваімі гумарыстычнымі выступамі.
Пачатак мерапрыемства ў 18.30 па адрасе: вул. Леніна, 32 (актавая зала).
Кантакты
Адрас: вул. Леніна, 32, каб. 1 (аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ)
Тэл.: 74-03-76, +375 (29) 869-06-05
Цэнтр грамадскага харчавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы інфармуе, што ў перыяд з 12 па 22 красавіка 2016 года сталовая-раздаткавая па адрасе: вул. Захарава, 32 будзе працаваць у тэставым рэжыме: з 11.00 да 18.30.
На базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 28 красавіка 2016 года адбудзецца рэгіянальны тур Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній – 2016».
Да ўдзелу ў ім запрашаюцца студэнты ўсіх факультэтаў нашай ВНУ.
Конкурс ўключае ў сябе чатыры выпрабаванні:
- конкурс «Парад аратараў» (удзельнікі прадстаўляюць свой дэвіз);
- выступ з прамовай (выступ да 3 х'вілін хвілін па праблематыцы ААН «Да лепшага свету!»);
- дэбаты па тэме «Камп'ютарная рэвалюцыя - шлях да геніяльнасці або лічбавай прыдуркаватасці»;
- конкурс дэкламацыі (чытанне фрагментаў прамовы Цыцэрона, прапанаванай журы).
Афіцыйныя мовы конкурсу - руская і беларуская.
Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка 2016 года па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 308.
Пераможцы рэгіянальнага тура конкурсу прадставяць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на XVI Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства «Цыцэроній – 2016», які адбудзецца 19-20 мая 2016 года на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску.
З умовамі і правіламі ўдзелу конкурсу можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 308
Тэл.: + 375 (29) 786-01-61
E-mail: zoya.sidorovich@mail.ru
Клуб міжнародных студэнцкіх ініцыятыў Youth-In-Club Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы першы ў Рэспубліцы Беларусь ўхвалены ў якасці кандыдата на ўступленне ў Міжнародную сетку студэнтаў па абмене ў рамках праграмы Erasmus.
11 устаноў вышэйшай адукацыі краіны, сярод іх Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, прадставілі свае магчымасці будучым абітурыентам Брэсцкай вобласці на прафарыентацыйных семінарах. Сустрэчы адбыліся 8 красавіка 2016 года на базе Сярэдніх школ № 8 і № 9 г. Кобрын.
Консул па справах адукацыі і культуры Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне Лешэк Ванат і выканаўца абавязкаў консула па візавых пытаннях, аташэ візавага аддзела Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне Войцех Скробіш 11 красавіка 2016 года наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
У Беларусі вызначаны лаўрэаты Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2015 года. Адпаведнае Рашэнне Камісіі па прысуджэнні прэміі зацыерджана пастановай № 293 ад 8 красавіка 2016 года.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 8 красавіка 2015 года прайшоў адкрыты паказ і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VI Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю відэапраектаў «Медыясфера».
Гродна прыняў міжнародную эстафету памяці «Зорка нашай Вялікай Перамогі». У парку імя Жылібера адбыўся мітынг, удзел у якім прынялі супрацоўнікі і студэнты купалаўскага ўніверсітэта.
З 11 па 16 красавіка 2016 года на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць Дні навукі - 2016. У рамках Дзён навукі адбудуцца: круглыя сталы, прэзентацыі навуковых прац, навуковыя семінары. Цэнтральнай падзеяй стане студэнцкая навуковая канферэнцыя «Навука - 2016», у якой прымуць удзел студэнты філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнты БДПУ імя Максіма Танка, Універсітэта ў Беластоку, а таксама навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў г. Гродна і Гродзенскай вобласці.
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ:
№ п/п | Назва мерапрыемства | Час правядзення | Месца правядзення | Адказныя |
11.04.2016 |
1 | Круглы стол «Паэзія канца 50-х - авчатку 70-х гг. ХХ ст.: імёны, ідэі, дыскусіі » | 11.40 – 15.00 | Кафедра рускай і замежнай літаратуры Ажэшкі, 22, аўд. 331 | Сіманава Т.Г. |
12.04.2016 |
2 | Студэнцкая навуковая канферэнцыя «Навука-2016» - Пленарнае пасяджэнне | 10.00-12.00 | Леніна, 32, аўд. 3 | Кавальчук В.І., Масленікава С.С. |
3 | - работа ў секцыях | 13.30-17.00 | Ажэшкі, 22 Леніна, 32 | Члены аргкамітэта |
4 | - ўрачыстае падвядзенне вынікаў | 17.30 | Філіялы кафедр Леніна, 32 Актавая зала | Члены аргкамітэта |
5 | Круглый стол «Школа - ВНУ: да камунікатыўнай іншамоўнай адукацыі - праз адкрыты дыялог» з удзелам прадстаўнікоў СНК кафедры англійскай філалогіі і навуковага таварыства навучэнцаў ДУА «Гродзенская гарадская гімназія» | 15.00 | Філіял кафедры англійскай філалогіі у ДУА «Гродзенская гарадская гімназія» | Караткевіч Ж.А. Дарожка Н.А. Мармыш Ю.У. |
13.04.2016 |
6 | Пасяджэнне навуковага гуртка лінгвістычных і культуралагічных даследаванняў на тэму «Першыя крокі ў навуку: пра асаблівасці напісання навуковага артыкула», прысвечанае Дням навукі | 10.00 | УА «Сярэдняя школа № 28 г. Гродна» | Масленікава С.С. |
7 | Круглы стол «Новая драма: актуальныя праблемы, прамежкавыя вынікі, перспектывы развіцця» | 11.40 – 15.00 | Кафедра рускай і замежнай літаратуры Ажэшкі, 22, аўд. 33 | Банах І.В. |
14.04.2016 |
8 | Прэзентацыя навуковых выданняў кафедры рускай і замежнай літаратуры | 11.40 | Кафедра рускай і замежнай літаратуры Ажэшкі, 22, аўд. 331 | Аўтуховіч Т.Я. Іаскевіч В.А. |
11.04.2016 – 16.04.2016 |
9 | Аліпміяды па дысцыплінах кафедр | | Кафедры філалагічнага факультэта | Супрацоўнікі кафедр |
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 31 сакавіка 2016 года прайшла абарона найбольш цікавых і перспектыўных маладзёжных праектаў, якія распрацавалі студэнты нашай ВНУ.
4 красавіка пачаўся другі этап VI Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю відэапраектаў «МЕДИАСФЕРА»: інтэрнэт-галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый у групе «Студэнцкага медыяцэнтра» https://vk.com/grsumedia. Галасаванне працягнецца з 4 па 6 красавіка ўключна.
На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, які адбыўся 30 сакавіка 2016 года, былі зацверджаны рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай Ступені кандыдата навук выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнаг ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Першы агульнаўніверсітэцкі фестываль эстрадных мініяцюр і тэатральных пастановак «Маладзёжнае аб'яднанне студэнцкіх тэатраў ГрДУ» ( «М.О.С.Т. ГрГУ») прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Яго арганізатарам выступіў аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.
Напярэдадні 2 красавіка - Дня яднання народаў Расіі і Беларусі - у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы абмеркавалі гісторыю развіцця Саюзнай дзяржавы. Дыялог адбыўся ў рамках традыцыйнага гарадскога семінара «Актуальныя праблемы сацыягуманітарнага ведання».
У рамках круглагадовай спартакіяды ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў перыяд з 4 па 14 красавіка сакавіка 2016 года пройдуць спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд.
У турніры прымуць удзел 9 каманд факультэтаў.
Група «А» | Група «Б» |
Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання | Факультэт біялогіі і экалогіі |
Інжынерна-будаўнічы факультэт | Педагагічны факультэт |
Факультэт эканомікі і кіравання | Філалагічны факультэт |
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі | Юрыдычны факультэт |
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму | |
Графік правядзення спаборніцтваў
Час | Факультэты |
4 красавіка 2016 года (панядзелак) |
14.00 | Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання - Інжынерна-будаўнічы факультэт |
14.45 | Юрыдычны факультэт - Філалагічны факультэт |
15.30 | Факультэт біялогіі і экалогіі - Педагагічны факультэт |
16.15 | Факультэт эканомікі і кіравання - Факультэт матэматыкі і інфарматыкі |
5 красавіка 2016 года (аўторак) |
14.00 | Факультет математики и информатики – Факультет истории, коммуникации и туризма |
15.00 | Юрыдычны факультэт - Педагагічны факультэт |
16.00 | Філалагічны факультэт - Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання |
6 красавіка 2016 года (серада) |
14.00 | Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання - Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму |
15.00 | Факультэт біялогіі і экалогіі - Філалагічны факультэт |
16.00 | Факультэт эканомікі і кіравання - Інжынерна-будаўнічы факультэт |
7 красавіка 2016 года (чацвер) |
14.00 | Інжынерна-будаўнічы факультэт - Факультэт матэматыкі і інфарматыкі |
15.00 | Педагагічны факультэт - Філалагічны факультэт |
16.00 | Філалагічны факультэт - Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму |
11 красавіка 2016 года (панядзелак) |
14.00 | Інжынерна-будаўнічы факультэт - Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму |
15.00 | Факультэт матэматыкі і інфарматыкі - факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання |
16.00 | Факультэт біялогіі і экалогіі - Юрыдычны факультэт |
12 красавіка 2016 года (аўторак) |
14.00 | А4 – Б4 |
15.00 | А3 – Б3 |
13 красавіка 2016 года (серада) |
14.00 | Б2 – А1 |
15.00 | Б1 – А2 |
14 красавіка 2016 года (чацвер) |
15.00 | Гульня за трэцяе месца |
16.00 | Гульня за першае месца |
У гандлёвым цэнтры «OldCity» 3 красавіка 2016 года ў 14.00 пройдзе гарадская акцыя «Этнатанцы Ў Старым горадзе разам з беларусачкамі», суарганізатарам якой выступіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Падчас акцыі ўсе жадаючыя змогуць разам з фалькларыстам Антонам Янкоўскім вывучыць традыцыйныя бытавыя беларускія танцы і акунуцца ў атмасферу вясновага этна-свята. Таксама гасцей мерапрыемства чакае выступ лепшых народных калектываў і артыстаў нашага горада.
Самыя актыўныя ўдзельнікі «этнатанцаў» атрымаюць запрашальныя білеты на Х городской фолк-конкурс «Гарадзенская беларусачка – 2016», які адбудзецца 23 красавіка 2016 года ў Гродне.
Фінальны тур алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў ВНУ 28 сакавіка 2016 года адбылося ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Права прадстаўляць свой факультэт на заключным этапе алімпіяды атрымалі 70 купалаўцаў, якія выйгралі адборачныя туры на факультэтах матэматыкі і інфарматыкі, эканомікі і кіравання, а таксама інжынерна-будаўнічым і фізіка-тэхнічным факультэтах.
Больш за 200 прадстаўнікоў прамысловых і навукова-даследчых арганізацый Расіі, Беларусі, Венгрыі, Германіі, Італіі, Кітая, Латвіі, Тайваня, Фінляндыі і Чэхіі прынялі ўдзел у Пецярбургскім тэхнічным кірмашы.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут Філасофіі НАН Беларусі 25 сакавіка 2016 года правялі навукова-практычны семінар «Беларусь у кантэксце глабальных грамадска-палітычных тэндэнцый».
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 25 сакавіка 2016 года падпісаў Указ № 110, паводле якога шэраг беларусаў удастоены высокіх дзяржаўных узнагарод, а таксама ім прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.
Традыцыйнае пасяджэнне тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання» адбудзецца 30 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Адкрые семінар дацэнт кафедры філасофіі педагагічнага факультэта А.А. Раманаў. Напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, які адзначаецца штогод 2 красавіка, Алег Аляксандравіч прадставіць даклад, прысвечаны 20-годдзю стварэння Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
Працягнецца пасяджэнне ў традыцыйным фармаце. З дакладам «Філасофскі аспект праблемы штучнага інтэлекту» выступіць метадыст аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы УВРзМ Дзмітрый Антонавіч Цішко. У якасці садакладчыка-апанента - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі Валерый Аляксандравіч Ліопа.
Пачатак семінара ў 17.30 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 209.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
На базе факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 26 сакавіка 2016 года дзявяты раз адбыўся Гродзенскі Invest Weekend. Яго ўдзельнікамі сталі студэнты гродзенскіх ВНУ, супрацоўнікі гродзенскіх кампаній і арганізацый, якія прадставілі экспертам 18 бізнэс-ідэй і праектаў.
З канцэртам, прымеркаваным да 71-х угодкаў Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у сценах купалаўскай ВНУ выступіў Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў першым пунктам гастрольнага тура калектыву.
У рамках культурнай праграмы фіналісты рэспубліканскіх алімпіяд па гісторыі і грамадазнаўстве з экскурсіяй пабывалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
У перыяд з 20 па 27 сакавіка 2016 года на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выкладчыкі, дактаранты і магістранты трох вядучых ВНУ Казахстана праходзяць навуковую стажыроўку.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 сакавіка 2016 года прайшоў I этап рэспубліканскага фестывалю творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыi – 2016».
Рабочая група Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Заходняга аператыўнага камандавання на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь Андрэем Аляксеевічам Раўковым 22 сакавіка 2016 года наведала ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
На базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 25-26 сакавіка 2016 году адбудуцца фінальныя спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе ў рамках рэспубліканскай універсіяды - 2016.
У спаборніцтвах прымуць удзел зборныя каманды ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Спаборніцтвы пройдуць у спецыялізаваным спартыўнай зале барацьбы па вул. Урублеўскага, 1А.
Праграма спаборніцтваў
Час | Мерапрыемства |
25 сакавіка 2016 года |
13.00 – 16.00 | Работа мандатнай камісіі. |
17.00 | Пасяджэнне судзейскай калегіі. |
17.00 – 17.30 | Узважванне спартсменаў: да 59 кг, 66 кг, 71 кг, 75 кг, 80 кг, 85 кг, 98 кг, 130 кг. |
26 сакавіка 2016 года |
10.00 | Пачатак спаборніцтваў. |
16.00 | Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў. |
16.15 | Фінальныя паядынкі. |
18.00 | Урачыстае закрыццё спаборніцтваў: падвядзенне вынікаў, ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў. |
Кантакты
Тэл.: 8 (029) 782-14-38 (Галоўны суддзя Ігар Мікалаевіч Баярчук)
8 (033) 391-11-99 (прадстаўнік аргкамітэта Марына Пятроўна Ясене)
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміяй 23 сакавіка 2016 года праводзіць міжнародны (Беларусь-Расія) студэнцкі навукова-практычны онлайн-семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадзянскім і арбітражным (гаспадарчым) судаводстве».
У межах сустрэчы плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:
– прымяненне інфармацыйных тэхналогій у грамадзянскім і арбітражным (гаспадарчым) судаводстве: сучасны стан і перспектывы;
– дзеянне прынцыпаў судаводства пры выкарыстанні элементаў электроннага правасуддзя;
– электронная форма звароту ў суд, электронны дакументаабарот, электронная судовая справа, прадстаўленне доказаў ў электронным выглядзе;
– разгляд спраў з выкарыстаннем сістэмы відэаканферэнцсувязі: прававыя і тэхнічныя праблемы;
– забеспячэнне доступу грамадзян і суб'ектаў гаспадарання да судовай інфармацыі, размяшчэнне інфармацыі аб дзейнасці судоў у сетцы Інтэрнэт;
– стварэнне і функцыянаванне ў судах аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
– праблемныя пытанні абароны інфармацыі пры выкарыстанні электроннага правасуддзя, ідэнтыфікацыя асобаў, якія звяртаюцца да правасуддзя ў электронным выглядзе.
Мадэратарам з беларускага боку выступіў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Эдуардавіч Мартыненка, з расійскага боку - загадчык кафедры грамадзянскага працэсу Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, доктар юрыдычных навук, прафесар Аксана Уладзіміраўна Ісаенкава і кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, кіраўнік навукова-даследчага цэнтра ЮІПА СДЮА Міхаіл Юр'евіч Лебедзеў.
З праграмай правядзення семінара можна азнаёміцца у дадатку.
Кантакты
Тэл./факс:8 (0152) 45-00-02
E-mail: civil-grodno@list.ru
Прэзентацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пра 16 сакавіка ў Шчучыне і 17 сакавіка ў Смаргоні. Больш за 700 старшакласнікаў і педагогаў двух раёнаў сталі ўдзельнікамі Дзён універсітэта.
З 21 па 24 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдуць тэматычныя навукова-метадычныя семінары «Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу» і аўтарскія курсы для настаўнікаў матэматыкі «Нестандартныя падыходы да рашэння задач па матэматыцы».
Праграма курсаў
Прадмет | Тэма | Выкладчык | Дата | Час | Месца правядзенняя |
Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу |
Гісторыя Беларусі | «Як правесці інтэрнэт-занятак па гісторыі Беларусі» | Старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Алег Уладзіміравіч Каляга | 21.03.2016 | 11.30 | г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд.201 |
Біялогія | «Метады падрыхтоўкі школьнікаў да цэнтралiзаванага тэсцiравання па біялогіі» | Старшы выкладчык кафедры батанікі Людміла Вячаславаўна Кавалеўская | 22.03.2016 | 11.30 | г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 122 |
Беларуская мова | «Складанасцi тэставых заданняў па беларускай мове» | Дацэнт, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Марыя Антонаўна Якалцэвіч | 23.03.2016 | 13.10 | г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 122 |
Англійская мова | «Цэнтралізаванае тэсціраванне па англійскай мове: тыповыя памылкі» | Выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Алена Іванаўна Бутрым | 24.03.2016 | 11.30 | г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 122 |
Аўтарскія курсы для настаўнікаў матэматыкі ўстаноў адукацыі «Нестандартныя падыходы да рашэння задач па матэматыцы» |
Матэматыка | «Метады і штучныя прыёмы рашэння ўраўненняў школьнага курса матэматыкі» | Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій дауніверсітэцкай адукацыі Юрый Пракопавіч Залатухін | 23.03.2016 | 10.05-13.00 | г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а |
«Арганізацыя і змест даследчай работы школьнікаў (з вопыту правядзення канферэнцыі «Ад Альфы да Амегі ... »)» | Старшы выкладчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Мікалаевіч Мятліцкі | 23.03.2016 | 14.00-16.50 |
«Метады і штучныя прыёмы рашэння ўраўненняў школьнага курса матэматыкі» | Магістр фізіка-матэматычных навук, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Аляксандр Сяргеевіч Арбузаў | 24.03.2016 | 9.00-11.55 |
«Тэорыя вузлоў у школьным курсе матэматыкі» | Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ірына Барысаўна Прасвірніна | 24.03.2016 | 13.00-15.50 |
Арганізатар мерапрыемства - кафедра сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Семінар пройдзе па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 301.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 106
Тэл.: 72-36-80
e-mail: kaf_sovrtex@grsu.by
У рамках круглагадовай спартакіяды ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў перыяд з 22 па 31 сакавіка 2016 года пройдуць спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд.
У турніры прымуць удзел 8 каманд факультэтаў.
Група «А» | Група «Б» |
Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання | Фізіка-тэхнічны факультэт |
Юрыдычны факультэт | Факультэт матэматыкі і інфарматыкі |
Інжынерна-будаўнічы факультэт | Факультэт эканомікі і кіравання |
Філалагічны факультэт | Ваенны факультэт |
Графік правядзення спаборніцтваў
Час | Факультэты |
22 сакавіка 2016 года (аўторак) |
14.00 | Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання - Інжынерна-будаўнічы факультэт |
15.00 | Факультэт эканомікі і кіравання - Філалагічны факультэт |
16.00 | Фізіка-тэхнічны факультэт - Факультэт эканомікі і кіравання |
23 сакавіка 2016 года (серада) |
14.00 | Факультэт матэматыкі і інфарматыкі - Факультэт эканомікі і кіравання |
15.00 | Факультэт эканомікі і кіравання - Інжынерна-будаўнічы факультэт |
16.00 | Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання - Філалагічны факультэт |
24 сакавіка 2016 года (чацвер) |
14.00 | Фізіка-тэхнічны факультэт - Факультэт матэматыкі і інфарматыкі |
15.00 | Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання - Юрыдычны факультэт |
16.00 | Інжынерна-будаўнічы факультэт - Філалагічны факультэт |
28 сакавіка 2016 года (панядзелак) |
14.00 | Ваенны факультэт - Факультэт матэматыкі і інфарматыкі |
15.00 | Ваенны факультэт - Факультэт эканомікі і кіравання |
29 сакавіка 2016 года (аўторак) |
14.00 | Фізіка-тэхнічны факультэт - Ваенны факультэт |
15.00 | А4 – Б4 |
16.00 | Б3 – А3 |
30 сакавіка 2016 года (серада) |
14.00 | Б2 – А1 |
15.00 | Б1 – А2 |
31 сакавіка 2016 года (чацвер) |
15.00 | Гульня за трэцяе месца |
16.00 | Гульня за першае месца |
У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 25 сакавіка 2016 года адбудзецца агульнаўніверсітэцкі конкурс эстрадных мініяцюр і тэатральных пастановак «Маладзёжнае аб'яднанне студэнцкіх тэатраў ГрДУ (М.О.С.Т. ГрДУ)».
Студэнты ВНУ прадставяць яркія тэатральныя пастаноўкі і мініяцюры.
Пачатак у 18.30 па адрасе: вул. Леніна, 32 (канцэртная зала).
Даведкі па тэл.: 74-03-76, +375 (29) 869-06-05, вул. Леніна, 32, каб. 1.
Арганізатар мерапрыемства - аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы.
У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Леніна, 32) 22 сакавіка 2016 года адбудзецца I этап рэспубліканскага фестывалю творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-ВАКАЦЫI - 2016» з удзелам творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў ВНУ.
Пачатак мерапрыемства ў 15.00.
Уваход вольны.
Даведкі па тэл.: 74-03-76, +375 (29) 869-06-05, вул. Леніна, 32, каб. 1 (аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці).
16 сакавіка 2016 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім было прысвоена вучонае званне прафесара выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
10 сакавіка 2016 года Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 93 і распараджэнне № 38рп, згодна з якімі шэраг беларусаў ўдастоены высокіх дзяржўных узнагарод - ордэна Айчыны, ордэна Гонару, медалі «За высокія працоўныя заслугі» і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Вынікі конкурсу студэнцкіх эсэ на замежных мовах «Роля міжкультурнага дыялогу ў вырашэнні глабальных праблем» 16 сакавіка 2016 года падвялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 24 сакавіка 2016 года праводзіць X Рэспубліканскую студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю «Сацыялагічныя чытанні - 2016».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:
- сацыяльна-эканамічныя аспекты развіцця беларускага грамадства;
- сацыяльны парадак і бяспека ў «грамадстве рызыкі»;
- сацыяльныя тэхналогіі кіравання;
- сучасная моладзь і яе каштоўнасці;
- рэлігія і міжканфесійныя адносіны;
- адукацыя ў XXI ст.;
- сацыяльныя дэвіяцыі ў сучасным грамадстве;
- экалагічны кірунак ў сацыялагічным дыскурсе;
- даследаванне сям'і і гендэрных адносін у сацыялогіі;
- сацыялогія і дэмаграфія;
-культурная разнастайнасць і міжкультурная камунікацыя ў сучасным свеце.
Рабочыя мовы канферэнцыі: руская і беларуская.
Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве прымаюцца да 24 сакавіка 2016 года.
З умовамі правядзення канферэнцыі можна азнаёміцца у дадатку.
Контакты
Адрес: г. Гродно, ул. Октябрьская, 5, каб. 310
Тел.: 8 (0152) 77-32-57 (кафедра социологии и специальных социологических дисциплин)
Контактное лицо: лаборант кафедры социологии и специальных социологических дисциплин Оксана Николаевна Гаврилик
E-mail: grsu.sociology@mail.ru
Web: http://fh.grsu.by
На базе юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 17-18 сакавіка 2016 года пройдзе XVIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праватворчасць і правапрымяненне як фактар эфектыўнага развіцця сучасных эканамічных сістэм».
Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў рамках шасці секцый:
- «Тэорыя і практыка праватворчасці і правапрымянення ва ўмовах інавацыйнага развіцця грамадства»;
- «Канстытуцыйныя асновы праватворчасці і правапрымяняльнай дзейнасці»;
- «Праватворчасць і правапрымяненне ў сферы працоўных, сацыяльных і экалагічных адносін у кантэксце рэгіяналізацыі і глабалізацыі сусветнай эканомікі»;
- «Праблемы грамадзянска-прававога рэгулявання інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі»;
- «Актуальныя праблемы ўдасканалення і прымянення крымінальнага закона. Развіццё крыміналістычнага і крымінальна-працэсуальнага рэагавання на правапарушэння ва ўмовах глабалізацыі сусветнай эканомікі і сістэме забеспячэння бяспекі дзяржавы»;
- «Эфектыўнасць міжнароднага супрацоўніцтва для прававога рэгулявання эканамічнай дзейнасці».
Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская і англійская.
Праграма
17 сакавіка 2016 года |
10.00 – 11.00 | Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі (вул. Ажэшкі, 22, фае, 2 паверх). |
11.00 – 11.15 | Адкрыццё канферэнцыі (аўд. 218, адукацыйны медыякомплекс). |
11.15 – 12.15 | Пленарнае пасяджэнне (аўд. 218, адукацыйны медыякомплекс). |
12.15 – 12.30 | Кофе-паўза. |
12.30 – 13.30 | Пленарнае пасяджэнне (аўд. 218, адукацыйны медиакомплекс). |
15.00 – 17.00 | Работа секцый (зав. Даватара, 3/1) |
18 сакавіка 2016 года |
10.00 – 11.30 | Падвядзенне вынікаў працы канферэнцыі (зав. Даватара, 3/1, аўд. 202). |
12.00 | Экскурсія па горадзе. |
Конкурс па праграме Erasmus + для навучання ва Універсітэце Арыстоцеля (Салонікі, Грэцыя) і Вышэйшай школе эканомікі (Варшава, Польшча) у восеньскім семестры 2016 года адкрыты для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Дэдлайн: 11 красавіка 2016 года.
Азнаёміцца са спісам неабходных дакументаў, а таксама працэдурай іх афармлення можна ў раздзеле «Как подать заявку».
Усе дакументы падаюцца ў сектар распрацоўкі праектаў у папяровым і электронным варыянтах (высылаюцца на электронную пошту).
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а (сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці)
Тэл.: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by
Кафедра фундаментальнай і прыкладной матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы 18 сакавіка 2016 года праводзіць фінал гульні «Матэматычны квэст».
У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і факультэта эканомікі і кіравання. Купалаўцам трэба будзе выканаць шэраг матэматычных заданняў, падрыхтаваных арганізатарамі спаборніцтва.
Пачатак квэста ў 18.00 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23.
Кантактная асоба: Марына Мікалаеўна Ганчарова, тэл. +375 (33) 624-79-32