Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у працы выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Пасяджэнне прайшло ў Гродне 12 лютага 2016 года.
Супрацоўнікі адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання, студэнцкага гарадка і спартыўнага клуба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 лютага 2016 года сустрэліся з калегамі з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2016 года зацвердзіў рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучоных ступеняў кандыдатаў навук. Таксама Прэзідыум ВАК па хадайніцтву вучонага савета Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыняў пастанову аб прысваенні вучоных званняў дацэнтаў.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Гродзенскае абласное аддзяленне саюза пісьменнікаў Беларусі 25-26 лютага 2016 года праводзяць міжнародны семінар «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: сацыякультурная функцыя».
У рамках семінара адбудзецца:
- круглы стол «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: задачы, функцыі, адказнасць»;
- лекцыя «Сучасная руская літаратура: напрамкі, тэндэнцыі развіцця, новыя імёны» (лектар - крытык і літаратурны аглядальнік часопіса «Новы свет» С.П. Кастырка (г. Масква));
- сустрэча з беларускімі крытыкамі «Літаратура Беларусі сёння: стан, праблемы, пошукі і дасягненні»;
- прэс-канферэнцыя для журналістаў з удзелам С.П. Кастырка і беларускіх крытыкаў;
- майстар-клас «Чытаем, ацэньваем, абмяркоўваем» (вядучы - С.П. Кастырка);
- конкурс студэнцкіх крытычных эсэ «Спроба пяра»;
- сустрэча з маладымі пісьменнікамі, студэнтамі-філолагамі і журналістамі;
- свята паэзіі «Галасы пакаленняў» з удзелам паэтаў Гродзеншчыны.
Для ўдзелу ў міжнародным семінары неабходна аформіць анкету і выслаць да 18 лютага 2016 года ўключна на электронную пошту Bogdevich_ECH@grsu.by наступныя матэрыялы:
- анкету, аформленую па ўзоры (гл. у дадатку);
- адсканаваную (сфатаграфаваную) квітанцыю аб аплаце.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, Ажэшкі, 22, каб. 310 (кафедра рускай і замежнай літаратуры)
E-mail: Bogdevich_ECH@grsu.by, postmaster@pisateli.by, radionchik@inbox.ru
Тэл.: 8 (0152) 52-39-97, +375 (29) 783-09-43 (Таццяна Яўгкньеўна Аўтуховіч)
8 (0152) 60-20-22, +375 (29) 789-29-61 (Людміла Антонаўна Кебіч)
8 (0152) 60-20-22, +375 (29) 789-27-95 (Дзмітрый Мікалаевіч Радзіончык)
8 (0152) 74-43-81, +375 (29) 889-01-04 (Алена Чаславаўна Багдзевіч)
У Беларусі выйшла ў свет кніга «Гонар Беларусі. Маладыя, таленавітыя, адораныя». Выданне прысвечана лаўрэатам і стыпендыятам спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Да 15 лютага 2016 года праходзіць галасаванне за лепшы праект рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» па версіі інтэрнэт-карыстальнікаў.
Для таго каб аддаць голас за лепшы праект, неабходна:
- зайсці ў афіцыйныю групу ГрДУ імя Янкі Купалы «ВКонтакте»;
- быць падпісаным на групы «Молодежь Беларуси»;
- зрабіць рэпост запісу з апісаннем лепшага на ваш погляд праекта з сустрэчы «Финал конкурса 100 идей для Беларуси»;
- быць удзельнікам сустрэчы «Фінал конкурсу 100 ідэй для Беларусі».
Галасуй за праекты студэнтаў і выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы!
У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Леніна, 32) 27 лютага 2016 года адбудзецца танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-dance - энергія, прыгажосць, гармонія».
Мерапрыемства будзе праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: дзіцячы і дарослы турнір. У рамках конкурсу лепшыя творчыя калектывы нашай ВНУ, каледжаў і горада Гродна прадставяць танцавальныя нумары.
Квіткі можна набыць па адрасе: вул. Леніна, 32, каб. 1 або ў распаўсюджвальнікаў. Кошт квітка: 50.000 руб. Даведкі па тэл.: 74-03-76.
Арганізатар мерапрыемства - аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы.
На базе фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 сакавіка 2016 года пройдзе IV навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў «Фізіка вакол нас».
У рамках канферэнцыі плануецца праца наступных секцый:
- «Фізіка ў прыродзе і ў тэхніцы»;
- «Камп'ютарнае і тэхнічнае мадэляванне».
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 5 сакавіка 2016 года выслаць на электронную пошту umk_ftf@grsu.by заяўку і матэрыялы дакладу, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.
Падрабязнасці правядзення канферэнцыы гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: 230009, г. Гродна, вул. Урублеўскага, 33, аўд. 114
Тэл.: 8 (0152) 48-35-91
E-mail: umk_ftf@grsu.by
У рамках праграмы IAESTE аб'яўлены конкурс на праходжанне стажыроўкі ў г. Катавіцэ (Польшча). Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, пачынаючы з 2 курса і ўзростам не старэйшыя за 26 гадоў.
На стажыроўцы студэнтам трэба будзе ажыццяўляць дапаможную працу, звязаную з стварэннем і захоўваннем дакументацыі па экалагічнай інжынерыі, службовыя паездкі да кліентаў, а таксама праводзіць:
- рэгістрацыю адходаў вытворчасці і ўпаковак;
- рэгістрацыю выкідаў у атмасферу;
- рэгістрацыю сцёкавых вод і колькасці плота чыстай вады;
- назіранне за ўстаноўкамі па абароне навакольнага асяроддзя.
Працягласць стажыроўкі 6 тыдняў у перыяд з 1 чэрвеня па 30 верасня 2016 года. Кандыдату прадастаўляецца жыллё на час стажыроўкі.
Памер стыпендыі: 1850 злотых у месяц.
Спіс неабходных дакументаў:
- CV/рэзюме з фота;
- матывацыйны ліст, адрасаваны наймальніку;
- сертыфікат аб веданні англійскай мовы (сумоўе будзе арганізавана на базе аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы);
- выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці, перакладзеная на англійскую мову прафесійным перакладчыкам;
-даведка, якая пацвярджае статус студэнта ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу ўсяго заяўленага перыяду стажыроўкі;
- рэкамендацыйны ліст;
- дадатковыя сертыфікаты (калі ёсць, напрыклад, моўныя, прафесійныя і г.д.), якія могуць палепшыць вашыя шанцы на праходжанне стажыроўкі за мяжой;
- копія пашпарта (старонка з фатаграфіяй).
Дэдлайн для падачы дакументаў: 29 сакавіка 2016 года.
Усе дакументы падаюцца ў аддзел міжнароднай праектнай дзейнасці ў электронным (на адрас электроннай пошты project@grsu.by) і друкаваным варыянтах.
Кантакты
Адрас: вул. Ажэшкі, 22, офіс 317а (аддзел міжнароднай праектнай дзейнасці)
Тэл.: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by
Інфармацыя аб наймальнікаў
Кампанія «Евро-Эко-Пол Лешек Камински»
Адрас: 40-751, г. Катавіцэ, вул. Хевельюша 21
Дзейнасць і прадукцыя: Экалагічная інжынерыя
Афіцыйны прадстаўнік: Ганна Віткоўская
Тэл. +48 507 153 664
E-mail: aw@eurekopol.pl
Web: www.euroekopol.pl
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 8 красавіка 2016 года адбудзецца VI Рэспубліканскі маладзёжны фестываль відэапраектаў «МЕДЫЯСФЕРА».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца моладзь: студэнты ВНУ, навучэнцы ССНУ, школьнікі, а таксама прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый.
Для ўдзелу ў фестывалі прымаюцца фільмы ў наступных жанрах:
- дакументальны фільм;
- гульнявы фільм;
- анімацыйны фільм;
- сацыяльны ролік;
- прома-ролік;
- відэасюжэт;
- відэазамалёўка;
- фільм-партрэт;
- відэапраект (тэлепраграма).
Працягласць фільма - да 7 хвілін.
Заяўкі ўстаноўленай формы (гл. дадатак) на ўдзел у фестывалі і відэаматэрыялы прадастаўляюцца да 18 сакавіка 2016 года ў студэнцкі медыяцэнтр пры кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 325 або па электроннай пошце: mediasfera_festival@mail.ru.
Праграма фестываля
Дата | Мерапрыемства |
28 сакавіка 2016 года | Закрыты паказ (журы). |
4-6 красавіка 2016 года | Адкрыты паказ у сетцы Інтэрнэт і галасаванне на сайце www.grsu.by. |
8 красавіка 2016 года | Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю і майстар-класы для ўдзельнікаў. |
Журы вызначыць лаўрэатаў фестывалю першай, другой і трэцяй ступеняў у наступных намінацыях:
- «Культурныя традыцыі і будучыня»;
- «Вандроўка ў мінулае»;
- «Лепцы гульнявы фільм»;
- «Лепшы анімацыйны ролік»;
- «Лепшы дакументальнй фільм»;
- «Лепшы сацыяльны ролік»;
- «Лепшы прома-ролік»;
- «Лепшы фільм-партрэт»;
- «Лепшы навінавы сюжэт»;
- «Лепшы відэапраект»;
- «Лепшая відэазамалёўка».
Па выніках галасавання гледачоў будзе вызначаны пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый», а лепшы відэаролік атрымае гран-пры фестывалю.
Па выніках конкурсу па рашэнні журы могуць прысвойвацца дыпломы ў спецыяльных намінацыях.
Кантакты
Тэл.: +375(152) 73-19-88; +375 (33) 699-77-44 (Іна Іванаўна Мінчук)
E-mail: mediasfera_festival@mail.ru
У рамках святкавання кітайскага Новага года ў галерэі «Universum» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 лютага 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу. Новая экспазіцыя карцін прысвечана 100-годдзю з дня ўступлення ў шлюб Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч. Аўтар работ - гарадзенская мастачка Марына Эльяшэвіч.
Адзначыць Свята вясны, якім па традыцыі лічыцца кітайскі Новы год, 8 лютага 2016 года запрасілі кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ.
Гарадскі этап прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016» адбыўся ў Гродне. Конкурс праходзіў у два этапы, яго ўдзельнікамі сталі 79 каманд, у склад якіх увайшлі пракуроры, педагогі, выхавальнікі, медыкі, следчыя, швачкі, бібліятэкары, электраманцёры і многія іншыя.
У Беларусі ў перыяд з 23 студзеня па 1 лютага 2016 года праходзіў другі этапе рэпетыцыйнага тэсціравання. Для тых, хто не змог прыняць удзел у асноўныя дні, арганізаваны рэзервовыя дні ў перыяд з 16 по 20 лютага 2016 года.
На тэсціраванне з сабой неабходна ўзяць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства і г.д.), пропуск, чорную геліевую ручку. Удзельнікам, зарэгістраваным у рэжыме онлайн, неабходна таксама мець квітанцыю аб аплаце.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5
Тэл.: 73-05-32
e-mail: fdp@grsu.by
На базе факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 красавіка 2016 года адбудзецца XVI студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:
- актуальныя праблемы педагагічнай псіхалогіі;
- актуальныя праблемы сацыяльнай псіхалогіі;
- актуальныя праблемы крызіснай псіхологіі;
- псіхалогія сям'і;
- актуальныя праблемы псіхалогіі развіцця.
Матэрыялы і заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 сакавіка 2016 года. Матэрыялы дакладаў будуць прадстаўлены ў дэпанаваным зборніку матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі (электронная публікацыя).
Арганізатары канферэнцыі - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (факультэт псіхалогіі, студэнцкае навуковае таварыства факультэта) і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт псіхалогіі, студэнцкае навуковае таварыства факультэта).
Падрабязнасці правядзння канферэнцыі гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, БЛК, 21
Тэл.: 43-45-21 (Таццяна Андрэеўна Цюфанава), +375 (29) 789-20-67 (Ганна Віктараўна Ракіцкая)
Web: http://www.psf.grsu.by
E-mail: psinauka@mail.ru
Паводле рэйтынгу Webometrics, апублікаванаму ў пачатку лютага 2016 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў другім сярод беларускіх ВНУ і цяпер знаходзіцца на 2091-м месцы ў сусветным рэйтынгу.