Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, 230023, вул. Э. Ажэшкі, 22, 8 (152) 731900, mail@grsu.by, р/c:BY37AKBB36329000040214000000, ГАУ №400 ААТ «АСБ Беларусбанк», БІК AKBBBY2X, УНП 500037559 запрашае прыняць удзел у перамовах па выбары арганізацыі на выкананне работ па бягучым рамонце: «Падрыхтоўка аб'ектаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» да працы ў зімовых умовах на 2020- 2021г.» за кошт уласных сродкаў універсітэта.
Переговоры будуць праводзіцца па працэдуры паляпшэння прапановы для перамоваў, без папярэдняга кваліфікаванага адбору ўдзельнікаў. Кошт замовы, якая ўжываецца ў якасці арыентыровачным - па лоце № 1: за 17 000 (сямнаццаць тысяч) беларускіх рублёў 00 капеек, па лоце № 2 61 000 (шэсьцьдзясят адна тысяча) беларускіх рублёў 00 капеек.
Умовы аплаты - па факце выкананых работ, на падставе акта выкананых работ па кожным з аб'ектаў на працягу 30-ці банкаўскіх дзён. Меркаваныя тэрміны пачатку і заканчэння выканання работ: Лот №1: з 04.05.2020 па 31.05.2020; Лот №2: з 13.05.2020 па 20.08.2020 (паводле графіка работ па падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду, сфармаванаму на падставе графіка адключэнняў цепланосбіта Гродзенскімі цеплавымі сеткамі.
Свае прапановы Вы можаце накіраваць з 04.04.2020 12:00 10.04.2020 па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 115а (Аддзел справаводства і кантролю) у запячатаным выглядзе з адзнакай «У камісію», з абавязковым указаннем прадмета перамоваў і паметкай «Не выкрываць», па пошце альбо нарачным лістом. Прэтэндэнты маюць права прысутнічаць пры выкрыцці канвертаў з прапановамі 10.04.2020 аўд. 209 а 13.30 (у выпадку змены даты, аўд. і часу будзе паведамлена дадаткова), маючы даверанасць на права прадстаўлення інтарэсаў арганізацыі і дакумент, які сведчыць асобу.
Правядзенне перамоў і працэдура паляпшэння прапановы для перамоваў адбудзецца 14.04.2020 па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, ауд.209 а 13.30 (у выпадку змены даты, аўд. і часу будзе паведамлена дадаткова). Пераможца перамоваў будзе вызначаны згодна з паказчыкамі, названымі ў дакументацыі для перамоваў па гэтым аб'екце. Дагавор з пераможцам перамоваў заключаецца не пазней за 10 каляндарных дзён пасля зацвярджэння пратакола аб правядзенні перамоў.
Азнаёміцца з дакументацыяй для перамоваў Вы можаце таксама на сайце ўніверсітэта www.grsu.by, раздзел «Тэндары», а таксама на сайце www.icetrade.by. Атрымаць адказы на пытанні, якія тычацца тэхнічных характарыстык прадмета замовы, Вы можаце па адрасе: г. Гродна, вул. Тэлеграфная, 5, тэл. + 375 (152) 62 06 59 (Каласоўская Мар'яна Яўгенаўна - інжынер 1 катэгорыі аддзела галоўнага энергетыка ГрДУ імя Я.Купалы). На падставе п. 67 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.01.2014 №88 «Аб арганізацыі і правядзенні працэдур закупак тавараў (работ, паслуг) і разліках паміж заказчыкам і падрадчыкам пры будаўніцтве аб'ектаў», арганізатар мае права адмовіцца ад правядзення перамоў у любы тэрмін без кампенсацыі ўдзельнікам страт.
Запрашэнне да ўдзелу ў перамовах
Дакументацыя для перамоваў
Лот №2
Праект дагавора Лот 1
Праект дагавора Лот 2