170 даследаванняў адправілі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на XXII Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Траім купалаўцам па выніках конкурсу прысвоена званне лаўрэата, а іх працы адзначаны дыпломамі.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання маладых навукоўцаў адбылася ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Так, дыпломам лаўрэата XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў адзначаны магістрант факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы (на момант падачы - выпускнік нашай ВНУ) Усевалад Ламакін за навуковую працу «Распрацоўка дадатку «Gaming Assistant» для мабільнай платформы АС Android» (навуковы кіраўнік - загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграміравання Лада Уладзіміраўна Рудзікава).
Таксама дыпломаў ўдастоены выпускніцы купалаўскага ўніверсітэта Анастасія Кубіцкая (на момант падачы - магістрантка факультэта эканомікі і кіравання) за працу «Інавацыйная бізнес-мадэль для павышэння канкурэнтаздольнасці арганізацыі» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Алена Леанідаўна Разава) і Ірына Стэфановіч (на момант падачы - магістрантка педагагічнага факультэта) за навуковы праект «Узаемадзеянне дашкольнай установы і сям'і па фарміраванні педагагічнай культуры бацькоў» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Ларыса Міхайлаўна Таранцей).
Дыпломы маладым людзям ўручылі Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзевіч Шумілін, намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Сяргей Якаўлевіч Кілін і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка.
Вынікі многіх навуковых даследаванняў, адпраўленых на конкурс, былі прадстаўлены на канферэнцыях і апублікаваныя ў навуковых зборніках. Высокая доля работ мае прыкладны характар і можа знайсці прымяненне ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, культуры, адукацыі і іншых сферах жыцця грамадства.
З вынікамі XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў 2015 года можна азнаёміцца ў дадатку.
- В торжественной церемонии награждения лауреатов XXII Республиканского конкурса научных работ студентов 2015 года приняли участие представители ГрГУ имени Янки Купалы
- Троим купаловцам по итогам XXII Республиканского конкурса научных работ студентов 2015 года присвоено звание лауреата, а их работы отмечены дипломами
- Среди лауреатов конкурса магистрант факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы (на момент подачи – выпускник нашего вуза) Всеволод Ломакин. На фото (слева направо): заведующий кафедрой современных технологий программирования Л.В. Рудикова, Министр образования Республики Беларусь М.А. Журавков и магистрант факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы Всеволод Ломакин