У рамках праекта Erasmus + «Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі пры дапамозе развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк» у навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі пілотныя заняткі.
Сустрэчы былі прысвечаны электронным базам дадзеных, увядзенню ў паняцце адкрыты доступ і адкрытыя крыніцы інфармацыі для бібліятэкараў, а таксама аблічбоўцы, захоўванню і лічбавым тэхналогіям у бібліятэках.
На заняткі былі запрошаны не толькі прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта, але і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў. У рамках сустрэч яны пазнаёміліся з паняццем баз дадзеных, іх класіфікацыяй, асаблівасцямі ўжывання ва ўніверсітэцкіх бібліятэках. Разгледзелі паняцця «індэкс цытавання», «імпакт-фактар», «паказчык цытуемасці», «індэкс Хірш», абмеркавалі вартасці і недахопы руху за адкрыты доступ з пункту гледжання бібліятэчнага работніка і набылі практычныя веды па працы з базамі дадзеных. Акрамя гэтага, супрацоўнікі бібліятэк універсітэтаў азнаёміліся з перавагамі стварэння лічбавых копій аб'ектаў бібліятэчнага фонду, падыходамі да аблічбоўцы, тыпамі электронных копій і відамі аблічбоўкі. Завяршыліся заняткі віктарынай «Выкарыстанне баз дадзеных як прафесійны абавязак бібліятэчнага спецыяліста».
– У рамках праекта Erasmus + усе ўніверсітэты-удзельнікі распрацоўваюць свае модулі і складаюць праграму навучання да іх. Пасля правядзення серыі пілотных заняткаў на базе сваёй ВНУ ўсе ўдзельнікі абмяняюцца праграмамі модуляў для арганізацыі навучання ў іншых універсітэтах-партнёрах праекта, - адзначыў дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько.
- В рамках проекта Erasmus+ «Сервисы поддержки библиотечной сети: модернизация библиотек в Армении, Молдове и Беларуси посредством развития персонала и реформирования библиотек» в научной библиотеке ГрГУ имени Янки Купалы прошли пилотные занятия
- Одна из встреч была посвящена электронным базам данных, введению в понятие открытый доступ и открытые источники информации
- На другом занятии рассматривались вопросы оцифровки, хранения и цифровых технологий в библиотеках
- На занятия были приглашены не только представители ГрГУ имени Янки Купалы, но и ГрГМУ и ГГАУ