Алімпіяда праходзіла на інжынерна-будаўнічым факультэце ў два этапы. Пераможцы першага дыстанцыйнага тура былі запрошаны на вочны этап у купалаўскі ўніверсітэт. Гэта 89 вучняў школ і навучэнцаў каледжаў Гродзенскай вобласці.
Па словах арганізатараў, удзельнікі прадэманстравалі выдатныя веды, уменне працаваць хутка і акуратна. Сярод вучняў 9-х класаў асабліва вызначыліся навучэнец сярэдняй школы № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання Дзмітрый Перагнец, сярэдняй школы № 9 г. Слонім Юльяна Барташ, сярэдняй школы № 14 г. Ліда Павел Астравушка, сярэдняй школы № 1 г. Ліда Юлія Якуць і гімназіі № 7 г. Гродна Віялета Любімава.
Лепшыя вынікі сярод вучняў 10-11 класаў паказалі вучаніца сярэдняй школы № 8 г. Слонім Юлія Галожына, сярэдняй школы № 9 г. Слонім Дзмітрый Шэўкаловіч, гімназіі № 6 г. Гродна Дзмітрый Кукла, гімназіі № 7 г. Гродна Аляксей Гаранскі і гімназіі № 1 г. Ліда Аляксандра Жукоўская.
Сярод навучэнцаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі найбольшую колькасць балаў на алімпіядзе набралі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Аляксей Янушка, Аляксей Кекшук, Дзмітрый Капарэйка і Ягор Брэкоткін, а таксама Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Мацвей Жагздрын.
З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца тут.