Праект арганізавалі пракуратура г. Гродна, кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта і Гродзенская гарадская гімназія.
Як адзначаюць стваральнікі школы, яе праца накіравана на прававое выхаванне навучэнцаў гімназіі, зніжэнне ўзроўню правапарушэнняў сярод школьнікаў і павышэнне ўзроўню прававых ведаў моладзі.
Завяршальным мерапрыемствам праекта стаў брэйн-рынг, які пачаўся з хвіліны маўчання і ўскладання кветак да помніка загінуўшым настаўнікам і вучням падчас Вялікай Айчыннай вайны. У інтэлектуальным спаборніцтве ўдзельнічалі пяць каманд дзесятых класаў: канкурсантам неабходна было паказаць свае веды ў сферы юрыспрудэнцыі, атрыманыя падчас сустрэч з прадстаўнікамі закона і парадку. У якасці журы на гульню былі запрошаны старшы памочнік пракурора горада Гродна Генадзій Мазайла, загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко і старшыня студэнцкага навуковага гуртка пры кафедры Кацярына Фучэджы.
Па выніках гульні трэцяе месца заняла каманда 10 «Б» класа, другое месца - 10 "Д" класа. Пераможцам стала каманда 10 "В".
– Праект «Школа прававых ведаў» для вучняў 10-х класаў рэалізаваўся ў адпаведнасці з праграмай, у рамках якой гімназісты азнаёміліся з пытаннямі канстытуцыйна-прававога, адміністрацыйна-прававога і крымінальна-прававога рэгулявання, а таксама нарматыўнымі палажэннямі працоўнага права, - распавяла Рыма Ключко. - Так мы мелі на мэце павысіць узровень прававых ведаў моладзі, сфармаваць у хлопцаў ўменне адстойваць і абараняць свае правы. Вынікам рэалізацыі праекта стаў брэйн-рынг, які дазволіў выявіць самую падрыхтаваную каманду сярод навучэнцаў Гродзенскай гарадской гімназіі, якая валодае прававымі ведамі.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.