У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы падвялі вынікі штогадовага персанальнага конкурсу сярод студэнтаў-даследчыкаў.
У гэтым годзе дыпломам першай катэгорыі адзначаны студэнт 5 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Копаць, які таксама стаў лаурэатам XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, і магістрантка юрыдычнага факультэта Эдзіта Перажок. Дарэчы, дзяўчына з'яўляецца актыўным удзельнікам навуковых канферэнцый і конкурсаў у сферы юрыспрудэнцыі.
Дыплома другой катэгорыі ўдастоена магістрантка юрыдычнага факультэта Алеся Доўгель, якая ўжо не першы раз удзельнічае ў гэтым конкурсе і займае прызавыя месцы. Таксама дыплом другой катэгорыі ў студэнткі 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Юліі Бекіш.
Дипломом третьей категории отмечены студентка 4 курса факультета истории, коммуникации и туризма Юлия Кейко и студентка 3 курса факультета экономики и управления Виктория Медведева, которая в 2016 году стала ўладальніцай прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя Аляксандра Дубко.
Пераможцы конкурсу таксама будуць заахвочаны грашовымі прэміямі.
Унутрыўніверсітэцкі персанальны конкурс студэнтаў-даследчыкаў праводзіцца пад эгідай студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта і накіраваны на актывізацыю навукова-даследчай работы студэнтаў універсітэта, вылучэнне і заахвочванне найбольш таленавітых маладых навукоўцаў. У конкурсе прымаюць удзел студэнты, якія маюць дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, высокую акадэмічную паспяховасць, што праявілі грамадзкую актыўнасць.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы. На першым ажыццяўляецца конкурсны адбор і вылучэнне кандыдатур студэнцкімі навуковымі кружкамі кафедраў і студэнцкімі навуковымі таварыствамі факультэтаў на падставе рэкамендацый навуковых кіраўнікоў. На другім этапе вылучаныя кандыдатуры разглядаюцца радамі факультэтаў, на трэцім ўдзельнікі займаюцца афармленнем неабходных дакументаў.
Каб стаць удзельнікам конкурсу, студэнту неабходна скласці справаздачу аб сваіх навуковых дасягненнях, куды ўключаны звесткі аб апублікаваных навуковых работах; аб удзеле ў студэнцкім навуковым таварыстве; узнагародах і заахвочваннях за вынікі навукова-даследчай працы; аб удзеле ў навукова-даследчых гасдагаворных і дзяржбюджэтных тэмах, праектах, грантах; аб удзеле з дакладам у навуковых і навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, сімпозіумах; пра перамогі ў міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх студэнцкіх навуковых конкурсах і студэнцкіх алімпіядах; аб навуковых стажыроўках; аб атрыманні патэнта на навукова-тэхнічнае вынаходніцтва; аб укараненні вынікаў уласных навуковых даследаванняў у навучальны план або вытворчы працэс, аформлены актам. Таксама пры падліку вынікаў ўлічваецца і сярэдні бал акадэмічнай паспяховасці за апошнія два семестры.