Трэнінг праходзіў у Левенскім каталіцкім універсітэце ў Тэхналагічным кампусе г. Остэндзе (Бельгія) у рамках праекта Erasmus + "Удасканаленне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук у беларускіх універсітэтах».
У трэнінгу прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры агульнай фізікі: прафесар Наталля Стрэкаль, дацэнт Іна Мацевіч, дацэнт Наталля Валько, выкладчык Андрэй Лавыш, а таксама вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часткі Віталь Сцяпура. Таксама удзельнікамі трэнінгу сталі супрацоўнікі і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Падчас трэнінгу выкладчыкі ўдасканальвалі валоданне ангельскай мовай з мэтай выкладання фізічных дысцыплін для замежных студэнтаў.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.