Адпаведны дакумент дырэктару РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб» Аляксандру Васілевічу ўручыў першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Андрэй Касоўскі.
Цырымонія прайшла ў рамках Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Гродзеншчына на скрыжаванні межаў» ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце.
У статусе навукова-тэхналагічнага парку тэрмінам на тры гады загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь зарэгістравана рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Адзначым, што парк закліканы развіваць інавацыйныя тэхналогіі і максімальна ўкараняць іх у вытворчасць.