Конкурс праводзіцца ў рамках пагаднення, заключанага паміж мабільным аператарам «МТС» і Міністэрствам адукацыі Беларусі. Партнёрам выступае кампанія Huawei.
Галоўная мэта мерапрыемства - пошук і падтрымка крэатыўных адукацыйных праектаў. Прапанаваць свае ідэі могуць навучэнцы 8-11 класаў і студэнты сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў да 23 гадоў.
Прыём заявак працягнецца да 16 лістапада. Разам з заяўкай на конкурс неабходна прадставіць праект - мабільнае прыкладанне, хмарны сэрвіс, вэб-дадатак або адукацыйны рэсурс, які можа быць карысны для любых устаноў адукацыі Беларусі.
Конкурс пройдзе ў тры этапы: на першым пройдзе збор праектаў і ацэнка журы, на другім - паўфінале - будзе арганізавана праца з ментарамі, на трэцім- ў фінале - адбудзецца абарона праектаў. Прадстаўленыя працы будуць ацэньваць у чатырох намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект для вучняў і студэнтаў», «Найлепшы інавацыйны праект для бацькоў», «Лепшы інавацыйны праект для педагогаў» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».
Усе пераможцы конкурсу атрымаюць падтрымку, як з боку кампаніі МТС, так і з боку іншых буйных кампаній-ментараў конкурсу, якія былі задзейнічаныя ў сферы мабільных тэхналогій, IT і адукацыі. Аўтары лепшых праектаў не толькі змогуць ўвасобіць свае ідэі ў жыццё, але і атрымаюць каштоўныя падарункі.
Больш падрабязна аб конкурсе і ўмовах яго правядзення можна даведацца у Палаженні і на сайце http://yip.unibel.by.
.