Кангрэс стаў найбуйнейшым у гісторыі Беларусі навуковым форумам у галіне філасофіі, сацыяльных і гуманітарных навук, важным мерапрыемствам Года навукі ў краіне. Мерапрыемства сабрала больш за 600 удзельнікаў з больш чым 20 краін - дзяржаў ЕАЭС, Еўропы, Азіі і Амерыкі.
На кангрэс у якасці ганаровых гасцей былі запрошаны кіраўнікі міжнародных навуковых арганізацый і фондаў, лідары нацыянальных філасофскіх школ. Актыўнымі ўдзельнікамі, якія працавалі на пляцоўках у рэжыме форумаў, круглых сталоў і абмяркоўвалі актуальныя праблемы ролі філасофіі ў свеце, які глабалізуецца, сталі навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, прадстаўнікі экспертных колаў з Беларусі. У іх ліку загадчык кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Ватыль.
– Кангрэс выступіў інструментам кансалідацыі навукоўцаў краіны вакол вырашэння карэнных задач развіцця дзяржавы, грамадства і культуры, а таксама сродкам нагляднай дэманстрацыі дасягненняў беларускай навукі, спадчыны айчыннай духоўнай культуры, інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, укладу краіны ў мірны працэс і вырашэнне глабальных праблем сучаснасці, - адзначыў Віктар Ватыль. - Форум стаў месцам сустрэчы, дыскусіі і супрацоўніцтва прадстаўнікоў акадэмічнага, універсітэцкага і грамадскага сектара філасофскай навукі, паспрыяў лепшай каардынацыі дзейнасці паміж філасофскімі школамі, установамі, супольнасцямі краін Усходу і Захаду.
Свой выступ Віктар Мікалаевіч прысвяціў інтэрнэт-тэхналогіям у глабальнай камунікацыйнай прасторы і распавёў пра палітыка-філасофскія кантэксты і канцэпты гэтай з'явы.
У працэсе работы кангрэса прафесар купалаўскага ўніверсітэта сустрэўся з дырэктарам Інстытута філасофіі НАН Рэспублікі Беларусь Анатолем Лазаравічам. Калегі абмеркавалі правядзенне сумеснай VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве» у маі 2018 года,
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.