На кафедры экалогіі факультэта біялогіі і экалогіі завяршылася алімпіяда "Экалогія Еўрарэгіёну «Нёман» сярод студэнтаў небіялагічных спецыяльнасцяў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У ёй прынялі ўдзел каманды васьмі факультэтаў.
Алімпіяда праходзіла ў два этапы.
Першы тур дазволіў вызначыць узровень тэарэтычнай падрыхтоўкі ўдзельнікаў у галіне экалагічнай бяспекі і рацыянальнага прыродакарыстання. Удзельнікам прапанавалі 60 адкрытых і закрытых тэставых заданняў і пяць заданняў, якія патрабуюць пашыранага адказу на пастаўленае пытаньне.
На другім этапе «Экалагічная дружалюбнасць спажывецкіх тавараў» неабходна быў выканаць практычную працу і абгрунтаваць атрыманыя вынікі.
–Студэнтам прапаноўвалася на выбар упакоўка ад харчовых прадуктаў для аналізу экалагічнай інфармацыі, якая змяшчаецца на этыкетцы. Неабходна было не толькі апісаць, якія звесткі можа атрымаць спажывец, вывучыўшы ўпакоўку прадукту, але і даць рэкамендацыі, якія адсутнічаюць звесткі можна было б дадаць, - распавялі арганізатары алімпіяды.
Пераможцы і прызёры былі вызначаны па найбольшай колькасці набраных балаў па выніках двух тураў.
Сярод каманд лідэрам стала каманда фізіка-тэхнічнага факультэта. На другім месцы - каманда інжынерна-будаўнічага факультэта, на трэцім - факультэта эканомікі і кіравання.
Акрамя таго, былі названыя пераможцы і прызёры алімпіяды ў асабістым першынстве. Так, дыплома I ступені ўдастоены студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Мікалай Зуй.
Дыпломам II ступені ўзнагароджаны студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Уладзіслаў Ушкевіч і студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Лізавета Выкпіш.
Дыпломы III ступені ўручылі студэнту фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандру Янушкевічу і студэнту юрыдычнага факультэта Шамілю Чахкіеву.
У камандах факультэтаў, якія не занялі прызавыя месцы, лепшымі былі студэнт факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Ілья Мазюк, студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі небіялагічнай спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» Марыя Углік, студэнтка факультэта матэматыкі і інфарматыкі Антаніна Пацыка і студэнтка філалагічнага факультэта Вярстак Кацярына.