Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы павіншаваў супрацоўніц і студэнтак ВНУ, якія сталі матулямі ў 2015 годзе, з Днём маці, які штогод адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка.
Гасцей сустрэлі студэнткі педагагічнага факультэта, якія падарылі маладым мамам песні, танцавальныя нумары і самыя цёплыя пажаданні. Таксама была арганізавана выстава пажаданняў студэнтаў універсітэта сваім мамам.
Працягнулася свята ўшанаваннем гасцей і ўрачыстым чаяваннем. З прывітальным словам да маладых маці звярнуўся рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аднрэй Дзмітрыевіч Кароль і адзначыў, што невыпадкова ў нашай краіне Дзень маці прымеркаваны да вялікага свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, якое сімвалізуе цярплівасць, мудрасць і каханне. «Больш за 70% супрацоўніц нашага ўніверсітэта - гэта жанчыны. І шмат у чым дзякуючы ім наша ВНУ паспяховая і пастаянна рухаецца наперад. У гэты цудоўны дзень я жадаю вам здароў'я, мудрасці, вытрымкі, добрага настрою на догія гады, ўчасця і, канешне, прыносіць радасць сваім родным і ўніверсітэту», – завяршыў сваё віншаванне Андрэй Дзмітрыевіч.
Добрыя пажаданні мамам, якія сабраліся ў сценах купалаўскай ВНУ, прагучалі ад прарэктара па выхаваўчай працы Васілія Васільевіча Сянько, начальніка ўпраўлення выхаваўчай працы з моладдзю Аксаны Віктараўны Котавай і старшыні прафсаюзнага камітэта працаўнікоў універсітэта Ігара Леанідавіча Кергета. .
Павіншавала гасцей са святам старшыня студэнцкага Каардынацыйнага савета, студэнтка 5 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Наталля Якімовіч: «За кожным мужчынай ва ўсе часы стаяла жанчына – яго маці, якая натхняла, благаслаўляла і аберагала. У гэты сонечны дзень я хачу пажадаць усім маці, каб побач з імі знахлодзіліся клапатлівыя людзі, каб кожны дзень пачынаўся толькі з усмешак».
На сустрэчы гасцям уручылі падарункі і кветкі ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Крысціна Пронская і салісты студыі «Мир юных звезд» выканалі кранальныя песні, прысвечаныя Дню маці.
- Солистка студии «Мир юных звезд» исполнила трогательную песню, посвященную Дню матери
- Добрые пожелания мамам, собравшимся в стенах купаловского вуза, прозвучали от проректора по воспитательной работе ГрГУ имени Янки Купалы В.В. Сенько
- Солист студии «Мир юных звезд» поздравил мам с праздником песенным номером
- Поздравила мам начальник управления воспитательной работы с молодежью ГрГУ имени Янки Купалы О.В. Котова
- В ГрГУ имени Янки Купалы отметили День матери
- С поздравлениями обратился к гостьям председатель профсоюзного комитета работников университета ГрГУ имени Янки Купалы И.Л. Кергет
- Поздравила гостей с праздником председатель студенческого Координационного совета, студентка 5 курса факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы Наталья Якимович
- Гостьи на празднике в ГрГУ имени Янки Купалы
- В ГрГУ имени Янки Купалы отметили День матери
- Гостей встретили студентки педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы, которые подарили молодым мамам песни, танцевальные номера и самые теплые пожелания
- Гостей встретили студентки педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы, которые подарили молодым мамам песни, танцевальные номера и самые теплые пожелания
- Гостей встретили студентки педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы, которые подарили молодым мамам песни, танцевальные номера и самые теплые пожелания
- Продолжился праздник чествованием гостей и торжественным чаепитием
- Продолжился праздник чествованием гостей и торжественным чаепитием
- С приветственным словом к молодым мамам обратился ректор ГрГУ имени Янки Купалы А.Д. Король
- На встрече гостьям вручили подарки и цветы от Гродненского государственного университета имени Янки Купалы
Прэзентацыя да Дня маці