З нагоды Міжнароднага дня студэнта, які штогод у свеце адзначаецца 17 лістапада, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы быў арганізаваны Дзень студэнцкага самакіравання.
Трынаццаць найбольш актыўных і ініцыятыўных купалаўцаў паспрабавалі сябе ў якасці прарэктараў, дэканаў, начальнікаў падраздзяленняў і супрацоўнікаў нашай ВНУ: студэнты пазнаёміліся з абавязкамі кіраўнікоў і змаглі ацаніць складанасць выкананай працы. Начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава падкрэсліла, што такое мерапрыемства праводзіцца з мэтай абмену вопытам паміж пакаленнямі.
Студэнтка 5 курса юрыдычнага факультэта Вольга Назарава, якая выступіла ў якасці начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, адзначыла неабходнасць правядзення такіх дзён самакіравання: «Сёння мы ацанілі ўсю важнасць працы, якую штодня выконвае адміністрацыя ВНУ. Хацелася, каб у студэнтаў было больш магчымасцяў рэалізоўваць свае смелыя ідэі, тады ва ўніверсітэце будзе шмат цікавых ініцыятываў».
Студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікіта Чубрык ужыўся ў гэты дзень у ролю начальніка Студэнцкага гарадка: «Я зразумеў, што каардынацыя работы студгарадка - гэта вельмі няпростая справа. Аднаму чалавеку неабходна ўрэгуляваць шэраг пытанняў, прычым хутка і паспяхова. Праца цяжкая з псіхалагічнага пункту гледжання».
Аляксандра Сяргеева, студэнтка 5 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, якая выконвала абавязкі дэкана свайго факультэта, вырашыла напоўніць Дзень студэнта радасцю: правяраючы наведвальнасць заняткаў, яна частавала цукеркамі ўсіх прысутных студэнтаў.
У рамках Дня студэнцкага самакіравання прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
Так, круглы стол «Студэнт-валанцёр» адкрыла старшыня студэнцкага Каардынацыйнага савета ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнтка 5 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Наталля Якімовіч, выканала у дзень самакіравання функцыі прарэктара па выхаваўчай працы.
На сустрэчы сабраліся самыя ініцыятыўныя купалаўцы-валанцёры усіх факультэтаў універсітэта. Яны падвялі вынікі студэнцкага валанцёрскага руху нашай ВНУ ў 2015 годзе, вызначылі перспектывы валанцёрства і падзяліліся вопытам правядзення дабрачынных акцый.
Старшыня студэнцкага Савета валанцёраў універсітэта і юрыдычнага факультэта Вольга Назарава распавяла аб дзейнасці валанцёрскага атрада свайго факультэта: «Мы працуем з рознымі катэгорыямі людзей: дапамагаем і дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, і пажылым людзям. Многія ў сваёй валанцёрскай дзейнасці асаблівую ўвагу надаюць бяздомным жывёлам».
Падчас круглага стала купалаўцы актыўна выказвалі прапановы па ўдасканаленні працы валанцёрскіх атрадаў ў нашай ВНУ: падкрэслілі неабходнасць распаўсюджвання вопыту валанцёрства і пры неабходнасці аказання псіхалагічнай дапамогі новым студэнтам. У канцы сустрэчы студэнты пажадалі добраахвотніцкаму руху ГрДУ імя Янкі Купалы росквіту, пашырэння магчымасцяў, ініцыятыў, а яго ўдзельнікам - мужнасці, цярпення, сіл, поспехаў і дабра.
У Дзень студэнцкага самакіравання студэнты прынялі ўдзел у пасяджэнні школы куратара «Студэнцкія моладзевыя праекты», дзе былі прадстаўлены даклады аб праектнай дзейнасці ўніверсітэта, накіраванай на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
Сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Генадзьевіч Есін распавёў аб арганізацыі праектнай дзейнасці студэнтаў у рамках Рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі», прыярытэтнымі задачамі якога з'яўляюцца выяўленне перспектыўных маладых навукоўцаў і распрацоўшчыкаў і рэалізацыя інавацыйных ідэй моладзі. А.Г. Есін прадставіў паспяховыя праекты студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта, якія атрымалі высокую ацэнку экспертаў. У гэтым годзе на конкурс «100 ідэй для Беларусі» было адабрана восем праектаў ад нашай ВНУ, якія 19 лістапада будуць прадстаўлены на гарадской выставе моладзевых прац.
Начальнік аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРзМ Алена Станіславаўна Поцька ў дакладзе «Аб арганізацыі праектнай дзейнасці ў студэнцкім асяроддзі» адзначыла найбольш паспяховыя праекты, рэалізаваныя ў сценах купалаўскага ўніверсітэта: «Жывая гісторыя», грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь», «Мы - ўнукі пераможцаў», конкурс «Студэнт года», «Марафон здароўя» і «Тыдзень фітнесу».
Педагог-псіхолаг сацыяльна-псіхалагічнай і педагагічнай службы Цэнтра аховы здароўя Аксана Юр'еўна Карчакоўская распавяла аб фарміраванні сацыяльна-псіхалагічнага клімату ў студэнцкім калектыве.
Студэнты ажыўлена цікавіліся дзейнасцю падраздзяленняў, праектамі, якія рэалізуюць ва ўніверсітэце, і актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу.
Таксама ў гэты дзень адбыўся фінал конкурсу ХХ мастацкай юбілейнага самадзейнасці сярод першакурснікаў – «Alma-mater – любовь с первого курса». На вялікай сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра студэнты прадставілі яркія тэатралізаваныя пастаноўкі. Пераможцам конкурсу стаў факультэт эканомікі і кіравання.
18 лістапада адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага студэнцкага Савета, на якім удзельнікі падвялі вынікі правядзення Дня студэнцкага самакіравання ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
- В День студенческого самоуправления студенты приняли участие в заседании школы куратора «Студенческие молодежные проекты»
- Секретарь первичной организации ОО «БРСМ» ГрГУ имени Янки Купалы А.Г. Есин рассказал об организации проектной деятельности студентов в рамках Республиканского проекта «100 идей для Беларуси»
- На встрече собрались самые инициативные купаловцы-волонтеры всех факультетов ГрГУ имени Янки Купалы
- Круглый стол «Студент-волонтер» открыла председатель студенческого Координационного совета ГрГУ имени Янки Купалы, студентка 5 курса факультета математики и информатики Наталья Якимович
- В День студенческого самоуправления студенты приняли участие в заседании школы куратора «Студенческие молодежные проекты»
- На заседании были представлены представлены доклады о проектной деятельности университета, направленной на патриотическое воспитание молодого поколения
- Начальник отдела поддержки и реализации молодежных проектов и инициатив УВРсМ Е.С. Потько в докладе «Об организации проектной деятельности в студенческой среде» отметила наиболее успешные проекты, реализованные в стенах ГрГУ имени Янки Купалы
- Педагог-психолог социально-психологической и педагогической службы Центра охраны здоровья О.Ю. Корчаковская рассказала о формировании социально-психологического климата в студенческом коллективе
- В День студенческого самоуправления студенты приняли участие в заседании школы куратора «Студенческие молодежные проекты»