У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25 лістапада 2015 года працавала экспертная камісія па пацвярджэнню Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
У склад камісіі ўвайшлі дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Ірына Іванаўна Асмола, кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ліпа Алена Адольфаўна, начальнік аддзела нагляду за выкананнем аховы працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Іванавіч Цярэшчанка і начальнік навукова-метадычнага аддзела метадалогіі якасці і сістэмнага менеджменту Ігар Віктаравіч Шкадрацоў.
На папярэднім нарадзе, у якім таксама прынялі ўдзел прарэктарскі корпус і кіраўнікі падраздзяленняў, рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль пазнаёміў гасцей з новай місіяй ВНУ і распавёў пра дасягненні купалаўскага ўніверсітэта: аб выніках 75-гадовага юбілею, аб выніках прыёмнай кампаніі 2015 года, аб высокіх пазіцыях у аўтарытэтных міжнародных і нацыянальных рэйтынгах. Андрэй Дзмітрыевіч адзначыў змены ў арганізацыйнай структуры ГрДУ імя Янкі Купалы, распавёў аб унутранай сістэме аўдыту і агульнаўніверсітэцкай сістэме рэйтынгаў.
Першы прарэктар Святлана Уладзіміраўна Агіевец і прарэктары па вучэбнай працы Юрый Эдуардавіч Бялых і Генадзій Аляксеевіч Гачко правялі для камісіі экскурсію па галоўнаму корпусу ўніверсітэта і паказалі новыя тэхнічныя магчымасці ВНУ: медыякомплекс, які ўключае ў сябе канферэнц-залу і абсталяваныя адукацыйныя лабараторыі для дыстанцыйнага навучання, і студэнцкі медыяцэнтр, які дазваляе купалаўцам ствараць якасна новы і арыгінальны інфармацыйны і забаўляльны прадукт.
Праца камісіі працягнулася ў дзевяці структурных падраздзяленнях ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама на факультэце матэматыкі і інфарматыкі і на кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Па выніках праверкі экспертная камісія прыняла рашэнне рэкамендаваць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы для разгляду Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на пацверджанне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
Даведка
Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці заснавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лiстапада 1998 года № 1705 з мэтай стымулявання арганізацый, якія дабіліся значных поспехаў у галіне якасці прадукцыі, работ і паслуг, а таксама ўкаранілі высокаэфектыўныя метады кіравання якасцю.
Мадэль Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўключае дзевяць крытэраў, пяць з якіх характарызуюць магчымасці арганізацыі ў галіне якасці, астатнія чатыры - канкрэтныя вынікі дзейнасці за бягучы год і апошнія пяць гадоў. Змест крытэрыяў адлюстроўвае ключавыя напрамкі дзейнасці арганізацыі, якія павінны быць ахоплены эфектыўнай сістэмай кіравання.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў упершыню ганараваны Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2010 годзе.
- Предварительное совещание с участием экспертной комиссии по подтверждению Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества
- В предварительном совещании приняли участие проректорский корпус и руководители подразделений ГрГУ имени Янки Купалы
- ГрГУ имени Янки Купалы рекомендован на подтверждение Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества
- Экспертная комиссия по подтверждению Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества в ГрГУ имени Янки Купалы
- В предварительном совещании приняли участие проректорский корпус и руководители подразделений ГрГУ имени Янки Купалы
- Первый проректор С.В. Агиевец и проректоры по учебной работе Ю.Э. Белых и Г.А. Гачко провели для комиссии экскурсию по главному корпусу ГрГУ имени Янки Купалы и показали новые технические возможности вуза
- Экспертная комиссия посетила студенческий медиацентр ГрГУ имени Янки Купалы