У сераду, 25 лістапада 2015 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся тэарэтыка-метадалагічны семінар «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання». Рэктар, доктар педагагічных навук Андрэй Дзмітрыевіч Кароль выступіў з дакладам «Дыялагічнасць як праблема чалавека і яго адукацыі».
Семінар наведалі дэканы факультэтаў, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты нашай ВНУ, прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага філіяла «БІП - Інстытут правазнаўства».
Адкрыў сустрэчу арганізатар семінара, загадчык кафедры філасофіі Чэслаў Станіслававіч Кірвель, які адзначыў, што тэарэтыка-метадалагічны семінар у нашым універсітэце ўжо больш за 30 гадоў збірае таленавітых навукоўцаў, але ўпершыню на ім выступае рэктар, і гэта, безумоўна, знакавая падзея.
У дакладзе Андрэй Дзмітрыевіч вызначыў філасофскія тэарэтыка-метадалагічныя асновы дыялагізацыі адукацыі ў кантэксце прынцыпу чалавекасувобразнасці. Разам з глыбокімі філасофскімі пытаннямі былі прадстаўлены канкрэтныя практычныя прапановы на ўзроўні праектавання адукацыйных стандартаў, вучэбных праграм, распрацоўкі заняткаў і заданняў.
Затым адбылося прадуктыўнае паўтарыгадзіннае абмеркаванне дакладу рэктара: аўдыторыя актыўна задавала пытанні, звязаныя з прынцыпам чалавекасувобразнасйці ў адукацыі, цікавілася эўрыстычным складнікам навучання, удакладніла пазіцыю А.Д. Караля па праблеме матывацыі студэнтаў і выкладчыкаў.
У канцы сустрэчы Чэслаў Станіслававіч Кірвель падзякаваў рэктара Андрэя Дзмітрыевіча Караля за цікавы і змястоўны даклад, аўдыторыю - за канструктыўныя пытанні, і запрасіў усіх жадаючых на наступны тэарэтыка-метадалагічны семінар, які пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы 30 снежня.
- Участники теоретико-методологического семинара «Актуальные проблемы современного социогуманитарного знания» в ГрГУ имени Янки Купалы
- Открыл встречу организатор семинара, заведующий кафедрой философии ГрГУ имени Янки Купалы Ч.С. Кирвель
- На семинаре ректор ГрГУ имени Янки Купалы, доктор педагогических наук А.Д.Король выступил с докладом «Диалогичность как проблема человека и его образования»
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялся теоретико-методологический семинар «Актуальные проблемы современного социогуманитарного знания»
- Семинар посетили деканы факультетов, преподаватели, сотрудники и студенты ГрГУ имени Янки Купалы, представители ГГАУ, ГрГМУ и Гродненского филиала «БИП – Институт правоведения»
- На семинаре в ГрГУ имени Янки Купалы состоялось продуктивное полуторачасовое обсуждение доклада ректора А.Д. Короля
- На семинаре в ГрГУ имени Янки Купалы аудитория активно задавала вопросы, связанные с принципом человекосообразности в образовании
- На семинаре в ГрГУ имени Янки Купалы аудитория интересовалась эвристической составляющей обучения
- На семинаре в ГрГУ имени Янки Купалы состоялось продуктивное полуторачасовое обсуждение доклада ректора А.Д. Короля