Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод 100 работнікаў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне, развіццё будаўнічай галіны, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, за дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, у сферы аховы здароўя, культуры і спорту. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 лістапада 2015 года.
Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаны прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Генадзій Аляксеевіч Гачко.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта, прафесар, доктар філалагічных навук Таццяна Яўгеньеўна Аўтуховіч.
З указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2015/11/26 г. № 476 можна азнаёміцца тут.
Паводле інфармацыі прэс-службы
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Даведка
Медаль "За працоўныя заслугі" заснавана 13 красавіка 1995 г. Узнагарода ўручаецца за значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і транспарце, у сферы абслугоўвання, у навуцы, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельніцтва, культуры, дзяржаўнай службе i iншых галiнах працоўнай дзейнасцi; за карысныя вынаходкі і рацыяналізатарскія прапановы; за поспехі ў выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, развіцці фізічнай культуры і спорту.
Медаль Францыска Скарыны заснавана 20 красавіка 1989 года. Ёю ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.
Медалі ўручаюцца беларусам і замежным грамадзянам.