У лютым гэтага года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы падпісаў дамову аб міжнародным супрацоўніцтве з Ташкенцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам імя Іслама Карымава. Сёння, 8 красавіка, адбылася анлайн-сустрэча, падчас якой бакі больш прадметна абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва.
Прарэктар па вучэбнай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Лявонцій Паўлаў звярнуў увагу замежных калег на навучальны працэс, арганізаваны ў Купалаўскім універсітэце. У рамках гэтага блока адбылося абмеркаванне перспектыўных напрамкаў міжвузаўскага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галіне праектавання і рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы "Менеджмент".
Навуковы патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта прэзентавала прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун. Яна абазначыла канкрэтныя напрамкі ў гэтай галіне, якія цікавыя для супрацоўніцтва. Гэта рэалізацыя сумесных навуковых праектаў і мерапрыемстваў, падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, а таксама стажыроўка прафесарска-выкладчыцкага саставу і магістрантаў.