Сёння, 23 жніўня, адбылася абласная педагагічная канферэнцыя. Мерапрыемства прайшло ў абласной філармоніі г. Гродна і сабрала каля 800 прадстаўнікоў сістэмы адукацыі рэгіёну.
На канферэнцыю былі запрошаны намеснікі старшынь раённых выканаўчых камітэтаў, старшыні арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў абласнога выканаўчага камітэта і грамадскіх арганізацый, з якімі наладжана цеснае супрацоўніцтва, прадстаўнікі органаў прафілактыкі правапарушэнняў і нагляду.
Удзельнікамі важнай для педагагічнай грамадскасці падзеі сталі прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў, намеснік дэкана педагагічнага факультэта Алена Бэкман, начальнік цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Алена Лапкоўская і прадстаўнікі каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
У рамках пленарнага пасяджэння форуму абмяркоўваліся галоўныя стратэгічныя мэты развіцця адукацыі ў рэгіёне, ключавыя прыярытэты ў галіне абароны правоў дзяцей і прадухілення сярод іх негатыўных паводзін.