27 жніўня ў Аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гродзенскага раёна г. Гродна адбылася аглядная лекцыя «Лекавыя расліны Гродзенскага раёна: месцапрарастання і правілы збору».
Доктар біялагічных навук, загадчык кафедры сістэмнай біялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Созінаў падрыхтаваў лекцыйны матэрыял для пенсіянераў. У ходзе лекцыі былі асветлены пытанні класіфікацыі лекавых раслін, расліннай сыравіны, правілы збору сыравіны, а таксама на прыкладзе шэрагу фармакапейных відаў разгледжаны іх месцапрарастання ў межах Гродзенскага раёна.
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі адказы на шэраг пытанняў, якія тычыліся лекавых раслін, іх распаўсюджвання, дыягнастычных прыкмет і асаблівасцей тэрмінаў збору.