Кожны год студэнты, выкладчыкі і госці ўніверсітэта з нецярпеннем чакаюць гэтага асаблівага дня – Дня ведаў. Гэта свята, якое напоўнена радасцю, энергіяй і чаканнем цудоўнага пачатку новага навучальнага года.
2 верасня ва ўніверсітэцкім гарадку будзе панаваць асаблівая атмасфера: прагучаць мелодыі радасці, у паветры будзе лунаць атмасфера свята і ўрачыстасці. Універсітэцкая плошча, упрыгожаная флагамі, стане цэнтрам падзей, дзе прагучаць віншаванні, рэктар уручыць лепшым купалаўцам узнагароды за дасягненні ў вучобе, навуцы і спорце.
Гэты дзень не проста пачатак навучальнага года, гэта дзень сустрэчы старых сяброў, знаёмствы з новымі асобамі, дзень, калі ў кожным студэнце прачынаецца прага ведаў і імкненне да новых вяршыняў.
Запрашаем усіх далучыцца да гэтага цудоўнага свята 2 верасня ў 9:30 раніцы на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга! Няхай гэты дзень стане яркім пачаткам займальнага навучальнага шляху і новых здзяйсненняў!