Першакурснікі ваеннага факультэта прынясуць клятву на вернасць Радзіме падчас урачыстай цырымоніі, якая адбудзецца 7 верасня на Кургане Славы. Гэты дзень заўсёды хвалюючы не толькі для курсантаў і іх бацькоў, але і для ўсяго ўніверсітэта!
Традыцыйна цырымонія пройдзе на Курагу Славы, дзе збяруцца не толькі купалаўцы, але і ганаровыя госці, а таксама родныя і блізкія курсантаў. Прыняцце прысягі - заўсёды прыгожая і хвалюючая падзея! Запаветныя словы, несумненна, вымаўляюцца з трапятаннем у сэрцы.
У рамках цырымоніі традыцыйна адбудзецца відовішчны выступ роты ганаровай варты, які заўсёды эфектна глядзіцца!
ШТО? Цырымонія прыняцця прысягі.
ДЗЕ? Курган Славы.
КАЛІ? 7 верасня аб 11.00.