У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 5 кастрычніка пачынае працу студыя юнага журналіста «Медыя-STARt». Выкладчыкі кафедры журналістыкі дапамогуць абітурыентам падрыхтавацца да ўступных іспытаў на спецыяльнасць «Журналістыка». Заняткі ў студыі будуць праходзіць кожную суботу ў анлайн- і афлайн-фармаце.
Пры паступленні на спецыяльнасць «Журналістыка» абітурыентам неабходна прадаставіць атэстат і два сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання/экзамену (руская або беларуская мова, гісторыя Беларусі), а таксама вытрымаць уступны іспыт «Творчасць». А яно штогод праходзіць у два этапы: на першым абітурыенты пішуць сачыненне-эсэ, на другім – праходзяць сумоўе.
Падчас заняткаў у студыі юнага журналіста «Медыя-STARt» абітурыенты падрыхтуюцца да напісання эсэ, навучацца спраўляцца з хваляваннем падчас сумоўя, пашыраць кругагляд, даведаюцца больш пра гісторыю і сучаснасць традыцыйных і новых медыяў, акунуцца ў атмасферу студэнцтва.
– Да нас штогод паступаюць абітурыенты не толькі з горада Гродна і Гродзенскай вобласці, але і з усёй Беларусі. Ім складана прыязджаць на заняткі кожны тыдзень. Мы ўлічылі пажаданні абітурыентаў і таму стартуем адразу ў двух фарматах: будзем сумяшчаць заняткі на адной з інтэрнет-платформ з заняткамі ў аўдыторыі. Вопыт арганізацыі навучання ў ВНУ з выкарыстаннем ІКТ пераконвае нас у тым, што сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі дазваляюць зрабіць анлайн-заняткі не менш эфектыўнымі, чым аўдыторныя, – расказала кіраўніца студыі Святлана Хвесько.
За 30 тыдняў падрыхтоўкі ў студыі юнага журналіста «Медыя-STARt» кожны зможа даведацца больш пра сваю будучую прафесію і прыйсці да этапу паступлення ў ліпені 2025 года з упэўненасцю ў сваіх сілах.
Запісацца на падрыхтоўчыя трэнінгі можна па спасылцы ці па тэлефоне: +375 (29) 584 55 84 (MTS, Telegram).
Кантактная асоба – Святлана Гендрыкаўна Хвесько, кафедра журналістыкі, ГрДУ імя Янкі Купалы.
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках:
Instagram: @kafedra.journ
Вконтакте: @grsumedia