Інфармацыйна-пошукавая сістэма ilex – гэта надзейная прававая падтрымка для бухгалтарскіх, юрыдычных, кадравых, эканамічных службаў, спецыялістаў па закупках і ахове працы, сакратароў і іншых карыстальнікаў. Да 31 снежня 2024 года купалаўцам прадастаўлены доступ да сэрвісаў ilex.by.
У ilex вы знойдзеце нарматыўныя дакументы Рэспублікі Беларусь, прававыя акты тлумачальнага характару, правапрымяняльныя акты, якія паступаюць з Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, і апошнія змены ў іх. Таксама ў сістэме ёсць формы і ўзоры дакументаў, калькулятары, даведачная інфармацыя, неабходная для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці бухгалтараў, работнікаў кадравых службаў, юрыстаў, спецыялістаў па закупках і ахове працы.
Акрамя таго, вы знойдзеце аналітычныя матэрыялы, якіх няма ў іншых прававых прадуктах, у тым ліку даведнікі па бюджэтным уліку і закупках, пытанні-адказы МАРГ па закупках, кансультацыі міністэрстваў і іншае.
Карыстальнікі змогуць азнаёміцца з судовай практыкай, у прыватнасці, з рашэннямі, вызначэннямі, пастановамі судоў, а таксама аналітыкай па пытаннях практыкі разгляду пэўных катэгорый спрэчак, прымяненнем норм працэсуальнага заканадаўства.
Перавагі ilex:
- больш за 50 унутраных аўтараў і 600 знешніх экспертаў;
- поўная актуалізацыя асобных відаў матэрыялаў: аналіз і прывядзенне ў адпаведнасць з нормамі заканадаўства;
- шырокі ахоп тэм;
- дакладнасць інфармацыі, якая забяспечваецца дамовай з НЦПІ і прамымі дамовамі аб інфармацыйным абмене з вядучымі міністэрствамі і камітэтамі.
Доступ да ІПС ilex ажыццяўляецца толькі з лакальнай сеткі ГрДУ імя Янкі Купалы па лагіне і паролі, які прадастаўляецца ў камп'ютэрных класах і чытальных залах бібліятэкі юрыдычнага факультэта (зав. Даватара, 3/1), факультэта эканомікі і кіравання (Гаспадарчая, 23), а таксама у чытальнай зале бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта (Ажэшкі, 22, каб. 116, 116а).
Навучэнцам, якія хочуць атрымаць аддалены доступ, неабходна звярнуцца да загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святланы Місюкевіч (misiukevich_sm@grsu.by).