Абітурыенты Купалаўскага ўніверсітэта, не выпусціце свой шанец праверыць узровень ведаў і падцягнуць паспяховасць да ўступнай кампаніі!
Прайсці трэніровачныя заданні па 15 прадметах можна як у буднія дні, так і ў выхадныя. Для гэтага неабходна падаць электронную заяўку на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Адзначым, што па матэрыялах СТВ «24 часа», у Гродзенскай вобласці за першы тыдзень ужо зарэгістраваліся амаль 9 тысяч абітурыентаў. Гэта сведчыць аб запатрабаванасці такога віду кантролю ведаў.
Начальнік аддзела тэсціравання і прафарыентацыі моладзі цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Наталля Кранцэвіч падзялілася сваім каментарам:
- Абітурыенты могуць удзельнічаць у тэсціраванні абсалютна па ўсіх прадметах, колькасць іх неабмежавана. Некаторыя абітурыенты здаюць некалькі разоў тэсціраванне па адным прадмеце, папярэджваюць нас, што хочуць напісаць і першы, і другі варыянт аднаго і таго ж прадмета, і такую магчымасць мы для ўсіх даем.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне ў нашай краіне праходзіць у тры этапы. Ужо 18 кастрычніка першыя абітурыенты, якія прайшлі рэгістрацыю, прымуць удзел у трэніровачных іспытах.
Падрабязнасці можна ўдакладніць на сайте цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы.