Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка сустрэнецца з бацькамі будучых студэнтаў, мамамі і татамі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца, таксама на сустрэчы будуць рады бацькам выпускнікоў. Падобны адкрыты бацькоўскі сход пройдзе ўпершыню ў рэспубліцы пад назвай «ДА ПОСПЕХУ РАЗАМ: магчымасці Купалаўскага ўніверсітэта для будучыні вашых дзяцей!».
Падчас бацькоўскага сходу адбудзецца выступленне рэктара, у якім яна раскажа пра ўніверсітэт, пра тое асяроддзе, якое ствараецца для студэнтаў, а таксама пра магчымасці ГрДУ імя Янкі Купалы. Акрамя таго, бацькі змогуць даведацца ўсё пра паступленне і навучанне ў Купалаўскі ўніверсітэт і задаць сваё пытанне рэктару ўніверсітэта.
Пасля завяршэння сходу адказаць на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства, расказаць аб навучанні на тым ці іншым факультэце будуць гатовы дэканы факультэтаў.
Для тых, хто не зможа патрапіць на збор, але жадае задаць пытанне, стварылі Google форму. Пераходзьце па спасылцы, пакідайце пытанне. Ніводны не застанецца без увагі! А таксама ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць паглядзець анлайн-трансляцыю на YouTube-канале Купалаўскага ўніверсітэта.
ШТО? Адкрыты бацькоўскі збор.
ДЗЕ? Вуліца Леніна, 32, актавая зала (другі паверх).
КАЛІ? 26 кастрычніка. Пачатак а 10.00.