Купалаўцам спадабаўся фармат дэбатаў, дзе студэнты дыскутуюць на складаныя і спрэчныя тэмы. Таму моладзь з задавальненнем далучылася да Дэбатнага турніру, падчас якога кампетэнтнае журы будзе ацэньваць выступленні і прымаць рашэнне, хто пройдзе далей.
Пасяджэнні клуба будуць праходзіць штомесяц і кожны раз у славеснай схватцы будуць сыходзіцца два факультэты. Пачалі спаборніцкі марафон педагагічны і філалагічны факультэты, якія выступалі на тэму рэгулявання цэн на жыллё.
Дэбаты былі гарачымі, удзельнікі парыравалі меркаванні, прыводзілі аргументы і здзіўлялі сваім красамоўствам. У выніку перамогу ў першай гульні Дэбатнага турніру атрымала каманда педагагічнага факультэта.
Віншуем хлопчыкаў і дзяўчынак і жадаем усім удзельнікам цікавых тэм і яркіх перамог!