31 кастрычніка 2024 года ўпершыню ў Беларусі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы арганізуе работу выязной шматпрофільнай школы «Купалаўскі старт» для вучняў класаў інжынернай і педагагічнай накіраванасці школ і гімназій Ваўкавыскага раёна.
У ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіцца актыўная прафарыентацыйная работа, якая дапамагае абітурыентам вызначыцца з будучай прафесіяй. Ва ўніверсітэце працуюць профільныя лагеры, праводзяцца Дні адчыненых дзвярэй афлайн і анлайн, а не так даўно адбыўся першы ў краіне адчынены бацькоўскі збор.
У рамках выязной шматпрофільнай школы «Купалаўскі старт» хлопцам будзе прадастаўлена ўнікальная магчымасць наведаць лекцыю, прайсці трэнінг і навучанне на майстар-класах у высокакваліфікаваных выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Па выніках навучання ўсе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат удзельніка шматпрофільнай школы «Купалаўскі старт».
У рамках работы шматпрофільнай школы будзе арганізаваны і праведзены семінар для педагогаў «Аб развіцці інжынернай адукацыі», які правядзе загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Андрэй Герман.
Як расказалі ў цэнтры даўніверсітэцкай адукацыі, плануецца наведванне і іншых школ. Таксама можна будзе дамовіцца аб арганізацыі такога мерапрыемства па нумары 39 58 76.