Экспазіцыя ўяўляе сабой унікальную калекцыю фонду работ студэнтаў кафедры дызайну. Падобныя выставы - гэта неад'емная частка адукацыйнага працэсу студэнтаў.
Хутчэй творчым, а не навучальным стала заданне раскрыць багацце і разнастайнасць, якія сустракаюцца ў прыродзе і паўсядзённым жыцці, паказаць атмасферу і дынаміку навакольнага асяроддзя.
Работы студэнтаў вар'іруюцца ад практычна абстрактных кампазіцый да дакументальных кадраў, дзе тэкстура становіцца асновай для невялікага лірычнага аповеду пра прыгажосць свету. Выстаўка арганізавана ў рамках праекта факультэта мастацтваў і дызайну "Студэнты-студэнта", які дазволіць лепш пазнаёміцца з творчым патэнцыялам і ўнікальным бачаннем маладога пакалення дызайнераў.
Прапануем азнаёміцца з творчасцю таленавітых студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну.