15 і 16 лістапада на базе БДУ адбыліся спаборніцтвы каманднага чэмпіянату па праграмаванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (1/4 фіналу каманднага чэмпіянату свету ICPC), у якіх прынялі ўдзел 5 каманд Купалаўскага ўніверсітэта. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічала 78 каманд з 16 універсітэтаў краіны. Каманда Grodno_SU#1 заваявала дыплом I ступені!
У склад каманды "Grodno_SU#1" увайшлі Уладзілен Лакцевіч, магістрант спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка і інфарматыка» факультэта эканомікі і кіравання, Аляксандр Малышка, студэнт 2 курса спецыяльнасці «Кібербяспека» факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Глеб Выскварка, студэнт 2 курса спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Камандны чэмпіянат па праграміраванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адборачным этапам Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграміраванні (ICPC). Па апошніх выніках у паўфінале Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні, які адбудзецца ў снежні 2024 года ў Санкт-Пецярбургу, прымуць удзел 2 каманды Купалаўскага ўніверсітэта: Grodno_SU#1, Grodno_SU#2.
У склад каманды Grodno_SU#2 увайшлі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ягор Цыбін, 2 курс спецыяльнасці "Кібербяспека", Уладзімір Сінкевіч, 1 курс спецыяльнасці "Праграмная інжынерыя", і Аляксандр Пялейка, 1 курс спецыяльнасці "Праграмная інжынерыя".
Годна другі год запар выступае і каманда Grodno_SU#5 студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі. У склад каманды ўвайшлі Аляксей Карлюк, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Кібербяспека», Ягор Багатырэвіч, студэнт 4 курса спецыяльнасці «Штучны інтэлект», Іван Скрыпінскі, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Кібербяспека». У складанай барацьбе каманда саступіла толькі 6 балаў штрафу з больш за 400 камандзе Grodno_SU2.
Кіраўнік каманд - Юрый Сцёпін, старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм.
Для даведкі: кожнае спаборніцтва доўжыцца 5 гадзін. На працягу гэтага часу кожная каманда павінна рашыць найбольшую колькасць задач. Задачы могуць быць вырашаны на адной з моў праграмавання. Пераможцам прызнаецца каманда, якая дакладна вырашыла найбольшую колькасць задач. Пры роўнасці задач да ўвагі ідзе штрафны час, затрачаны камандай на іх вырашэнне.