У Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму "Развіццё стартап-руху ў Беларусі: дзяржаўная падтрымка малых інавацыйных прадпрыемстваў і стварэнне спрыяльнага дзелавога асяроддзя". Адным са спікераў стала начальнік цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун.
На сустрэчы з журналістамі былі прадстаўлены гісторыі поспеху стартапаў, якія атрымалі падтрымку ад дзяржавы і прыватных інвестараў у рамках інавацыйных праграм.
Выступоўцы расказалі аб сваім вопыце, які можа стаць крыніцай натхнення для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў, якія жадаюць увасобіць свае ідэі ў жыццё. Алена Апякун падзялілася досведам стварэння і развіцця экасістэмы інавацыйнага прадпрымальніцтва ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Беларусі асаблівая ўвага ўдзяляецца развіццю стартапаў, падтрымцы інавацыйных прадпрыемстваў і стымуляванню прадпрымальніцкай актыўнасці грамадзян. Уклад малога і сярэдняга бізнесу ў эканамічны рост і сацыяльнае развіццё краіны бясспрэчны і значны.
Маладыя прадпрымальнікі ў Рэспубліцы Беларусь могуць прыняць удзел у розных мерапрыемствах і конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, накіраваных на папулярызацыю тэхналагічнага прадпрымальніцтва сярод моладзі, прадастаўленне экспертнай і арганізацыйнай падтрымкі стартапаў і выяўленне перспектыўных ідэй для інвестыцый.
Таксама на абмеркаванне былі вынесены пытанні аб праектах, прадстаўленых на конкурсе "100 ідэй для Беларусі" і падтрымцы студэнтаў у развіцці стартап-руху.