Прадстаўнікі Цэнтра валанцёрскай дзейнасці ўніверсітэта прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве «Валанцёр года», прымеркаваным да Міжнароднага дня валанцёра. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гродзенская абласная арганізацыя РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа».
У рамках мерапрыемства адбылося падвядзенне вынікаў абласнога этапу конкурсу «Валанцёр года». Конкурс сабраў валанцёраў з Гродна, Ліды, Слоніма, Іўе, Мастоў.
ГрДУ імя Янкі Купалы адзначаны падзякай Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» за развіццё валанцёрскага руху, значны ўклад у дасягненне мэт і вырашэнне задач Беларускага Чырвонага Крыжа.
У ходзе мерапрыемства ўзнагародзілі пераможцаў у дзевяці намінацыях: «Лепшая валанцёрская група», «Лепшы валанцёр-лідэр», «Самы вопытны валанцёр», «Лепшы валанцёр сярэбранага ўзросту», «Лепшы валанцёр па аказанні першай дапамогі», «Лепшы валанцёр каманды рэагавання на НС», «Валанцёрскі дэбют», «Лепшы валанцёр па аказанні дапамогі ўразлівым людзям», «Лепшы валанцёр па працы з дзецьмі».
Дарэчы, на дадзены момант у вобласці працуюць больш за дзве тысячы валанцёраў. З іх 500 – у Гродне. Але і ў раённых цэнтрах валанцёрства развіваецца вельмі актыўна.