17 снежня на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Моладзь для Беларусі!» адбылася сустрэча студэнтаў з дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, генеральным дырэктарам РУП «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне» Дзмітрыем Саванцам.
У ходзе гутаркі са студэнтамі дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, генеральны дырэктар РУП «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне» Дзмітрый Саванец расказаў аб выбарчай кампаніі, аб важнай ролі Рэспублікі Беларусь у сістэме міжнародных адносін, адзначыў рост энергетычнай бяспекі і значнасць атамнай электрастанцыі для нашай краіны і эканамічных. выгадах ад яе ўводу ў эксплуатацыю ў інтарэсах дзяржавы і народа. Падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца касмічнай дзяржавай, пералічыў дасягненні нашай краіны ў розных сферах жыцця, зрабіўшы акцэнт на тым, што сацыяльны пакет для насельніцтва захаваны і прымножаны, а сацыяльна арыентаваная мадэль нашай дзяржавы і маладзёжная палітыка накіраваны на развіццё і рост дабрабыту насельніцтва Беларусі.
Рабятам быў прадэманстраваны фільм аб бюджэце Гродзенскай вобласці, што дало магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі напрамкамі расходавання сродкаў і чарговы раз зразумець, якую львіную долю расходаў на ахову здароўя, адукацыю і іншыя галіны бярэ на сябе дзяржава.
Расказаў Дзмітрый Пятровіч і аб сваім прафесійным шляху, аб дзейнасці дэпутата, аб асаблівасцях прадпрыемства, кіраўніком якога з'яўляецца. Рабяты задалі пытанні аб перспектывах эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці, папрасілі растлумачыць асобныя пункты праграмы кандыдата ў дэпутаты. Жывы дыялог завяршыўся словамі: «Радзіма, як і сям'я, адна».