26 снежня на факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка "Заолаг", прысвечанае сімвалу наступнага Новага года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі фізіка-тэхнічнага факультэта і факультэта псіхалогіі. Таксама прыемна адзначыць, што актыўны ўдзел у пасяджэнні гуртка прынялі абітурыенты.
«Змяіны Новы год» - менавіта так гучала назва пасяджэння студэнцкага навуковага гуртка, які адкрыла дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Янчурэвіч. У сваім дакладзе Вольга Віктараўна не толькі павіншавала абітурыентаў, студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з надыходзячым Новым годам, але і расказала пра асаблівасці будовы змей, іх унікальныя рысы і пра відавую разнастайнасць гэтых прадстаўнікоў рэптылій.
Прагучалі даклады і ад студэнтаў – “Змеі як сімвал у мастацтве і літаратуры”, “Змеі Беларусі”. Рабяты расказалі і падзяліліся цікавымі фактамі аб значнасці змей у старажытнай міфалогіі, рэлігіі, мастацтве і культуры розных краін свету. Асобная ўвага была ўдзелена распаўсюджванню змей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: колькі відаў змей жыве ў Беларусі, дзе іх можна знайсці, і ці небяспечныя яны для чалавека.
Падчас мерапрыемстваў каманды факультэтаў прынялі ўдзел у гульні «Хто хоча мандарын?», па выніках якой пераможцы атрымалі памятныя прызы і прысмакі. Ну і, вядома ж, усе каманды атрымалі мандарыны. Пасля заканчэння пасяджэння студэнцкага навуковага гуртка "Заолаг" было арганізавана невялікае чаяванне.