Бакі абмеркавалі развіццё партнёрства ў навуковай і інавацыйнай сферах паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь.
Рабочая сустрэча адбылася ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве. Бакі абмеркавалі і вызначылі асноўныя вектары развіцця сумеснай работы ў галіне правядзення навуковых даследаванняў і распрацовак сучасных рабатызаваных сістэм ваеннага прызначэння. Не менш важным пытаннем стала распрацоўка віртуальных трэнажораў для вывучэння прылады і прынцыпаў працы рознага абсталявання («лічбавыя двайнікі»), у прыватнасці, пераноснага тэлевізійна-цеплавізійнага наглядальнага прыбора-дальнамера «Капанір-1».
Удзельнікі сустрэчы дамовіліся ўключыць у мерапрыемствы Дарожнай карты навукова-практычныя канферэнцыі, якія праводзяцца на базе Купалаўскага ўніверсітэта і Ваеннай акадэміі, публікацыю вынікаў сумесных навуковых даследаванняў у часопісах. Таксама было абмеркавана ўдасканаленне сумеснай дзейнасці ў сферы падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.
Прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь пацвердзілі сваю гатоўнасць да ўдзелу ў сумеснай праектнай дзейнасці як арганізацыя-заказчык (у рамках падрыхтоўкі і падачы сумесных праектаў-заданняў у дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў на 2026-2030 гг.) і спажывец навукаёмістай прадукцыі, якая распрацоўваецца вучонымі Купалаўскага універсітэта, з наступным яе ўкараненнем.
Удзел у абмеркаванні прынялі прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун, начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў, начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Наталля Семянчук, загадчык кафедры электронікі і электратэхнікі Андрэй Герман. Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь прадставілі намеснік начальніка навукова-даследчай часці Дзяніс Няфёдаў і начальнік навукова-даследчай лабараторыі (інфарматызацыі) навукова-даследчай часці Максім Казаравец.