27 снежня 2024 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.23.01 пры Акадэміі адукацыі адбылася абарона дысертацыі выпускніка аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта Алены Здановіч на суісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці 13.00.01 – агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі.
Тэма дысертацыі: «Метад педагагічнага маўчання як сродак развіцця пазнавальнай самастойнасці замежных студэнтаў». Навуковы кіраўнік – Андрэй Кароль, доктар педагагічных навук, прафесар, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.