30 снежня 2024 года сталі вядомы вынікі штогадовага конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі.
Пераможцам конкурсу на лепшую кандыдацкую дысертацыю з уручэннем дыплома лаўрэата ў намінацыі «гуманітарныя навукі» стаў старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Гаршкоў. Кандыдат гістарычных навук прадставіў дысертацыю «Культура броме ў міжрэччы Заходняга Буга, Прыпяці і Нёмана: засяленне, храналогія, матэрыяльная культура». Навуковы кіраўнік - Сяргей Піваварчык, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.